image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Падведзены вынікі дзейнасці Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях за 2021 год

471

Усім нам добра вядома, што любое падвядзенне вынікаў – за месяц, за паўгоддзе, за год – гэта менавіта тыя мерапрыемствы, якія дазваляюць кожнаму з нас не проста зафіксаваць свае дасягненні, але, у першую чаргу, і прааналізаваць пэўныя недахопы, недапрацоўкі, зрабіць пэўныя высновы на будучае. Менавіта з такой мэтай і сабраліся работнікі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ў актавай зале аддзела 13 студзеня. Акрамя таго, для аб’ектыўнай ацэнкі працы, а таксама аказання метадычнай дапамогі ўдзел у нарадзе прыняў намеснік начальніка ўстановы “Мінскае абласное ўпраўленне МНС” Віталій Бокун.

Нараду распачаў начальнік Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сцяпанавіч Герасіменка. У сваім выступленні ён адзначыў, што ў 2021 годзе работа аддзела, як і раней, была накіравана на папярэджванне надзвычайных сітуацый праз павышэнне ўзроўня культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва, падтрымку боегатоўнасці падраздзяленняў, пашырэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы аддзела.

Падрабязны аналіз па накірунках дзейнасці далі намеснікі начальніка аддзела. Першы намеснік начальніка Аляксандр Полацкі адзначыў, што на тэрыторыі раёна не дапушчана росту пажараў і гібелі людзей ад іх.

- Лічбы статыстыкі – гэта, у першую чаргу, вынік наладжанай пажарна-прафілактычнай і інфармацыйнай работы з насельніцтвам, -адзначыў Аляксандр Іосіфавіч. - Так, ратавальнікі сумесна з іншымі суб’ектамі прафілактыкі актыўна працавалі ў складзе аглядавых камісій, што дазваляла своечасова выяўляць і, галоўнае, выпраўляць парушэнні правілаў пажарнай бяспекі ў прыватным жыллі. Канешне, работу ў гэтым накірунку будзем працягваць і надалей. Акрамя таго, значная ўвага надавалася і пытанням бяспечнага функцыянавання аб’ектаў сацыяльнай сферы. Праведзена работа па ўстаноўцы пажарнай аўтаматыкі ва ўсіх установах культуры. Таксама праводзіліся работы і па мадэрнізацыі ўжо працуючай пажарнай аўтаматыкі ва ўстановах “Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў” і “Стаўбцоўскі псіханеўралагічны інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”.

ппр 1.jpg

ппр апі.jpg

Адзначыў першы намеснік начальніка райаддзела і ролю новых формаў работы з насельніцтвам: “званкі бяспекі”, онлайн-мерапрыемствы, “бяспечная карэспандэнцыя” - тыя формы, якія дазвалялі быць заўсёды на сувязі. Акрамя таго, ратавальнікі прапаноўваюць жыхарам горада і раёна быць “не проста назіральнікамі і слухачамі”, а непасрэднымі ўдзельнікамі прафілактычных мерапрыемстваў, напрыклад, - прымаць удзел у сямейных конкурсах. Так, у 2021 годзе на тэрыторыі раёна прайшлі наступныя “сямейныя конкурсы”: “Сям’я бяспекі”, “Наш бяспечны дом”, “Я бы ў ратавальнікі пайшоў”, “Навагодні дызайн МНС”, конкурс відэаролікаў “Не прапальвай сваё жыццё!”. І, канешне, жыхары прынялі непасрэдны ўдзел у новай акцыі ад ратавальнікаў “Апавяшчальнік у кожны дом!”.

новогодний дизайн мчс 1.jpg

Першага верасня мінулага года на базе ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа №4 г.Стоўбцы” адчыніў свае дзверы цэнтр бяспекі, які стаў яшчэ адной кропкай бяспекі на карце Стаўбцоўшчыны. 

цб школа открытіе.jpg

цб школа.jpg

Па-ранейшаму, нагадваюць пра неабходнасць жыць бяспечна і вуліцы горада Стоўбцы – працягваецца работа па абсталяванні аўтобусных прыпынкаў у стылі МНС. А наведвальнікі кафэ “Гарадок”, заказваючы піцу або сушы, могуць не толькі смачна перакусіць, але і ўспомніць правілы бяспечных паводзін праз тэматычныя наклейкі на ўпакоўках.

тнп.jpg

Пряцягвалася работа і з падрастаючым пакаленнем. Мінулы год прынёс юным ратавальнікам Стаўбцоўшчыны дыпломы II ступені ў намінацыях “Малюнак” (узроставая катэгорыя 7-10 гадоў) і “Апавяданне”, дыплом III ступені ў намінацыі “Казка” абласнога этапа агляда-конкурса дзіцячай творчасці “Ратавальнікі вачыма дзяцей”, а таксама дыплом II ступені ў намінацыі “Апавяданне” рэспубліканскага этапа дадзенага конкурса. Дыплом III ступені атрымалі і ўдзельнікі абласнога палявога лагера “Юны выратавальнік” у конкурсе “Праходжанне турыстычнай паласы”.

сгд республіка 1.jpg

На ўзроўні знаходзіцца і работа з рэдакцыяй раённай газеты “Прамень” – Таццяна Пяткевіч, карэспандэнт газеты, узнагароджана дыпломам II ступені па выніках аблоснага этапа конкурса на лепшае асвяшчэнне дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях у СМІ ў намінацыі “Лепшы аўтар”.

конкурс сми.jpg

Нельга не ўзгадаць і работу блока дзяржаўнай сістэмы і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Стаўбцоўскага раёна. На тэрыторыі раёна ў сакавіку прайшлі вучэнні па падрыхтоўцы да магчымай паводкі. Жнівень традыцыйна праверыў падрыхтоўку арганізацый раёна да ацяпляльнага перыяду. Наогул, у мінулым годзе было праведезена 34 аб’ектавых вучэнняў і трэніровак, а ў кастрычніку было праведзена камандна-штабное вучэнне з райвыканкамам.

учения паводок.jpg

Намеснік начальніка аддзела Віталій Кожыч агучыў вынікі і пытанні, якія ёсць па рабоце аператыўна-тактычнага блока. У сваім выступленні ён адзначыў, што на працягу года вялася работа па ўзмацненні матэрыяльна-тэхнічнай базы аддзела і падраздзяленняў, значная ўвага надавалася пытанням фізічнай і прафесіянальнай падрыхтоўкі ратавальнікаў. Аб тым, што словы Віталія Яўгеньевіча не разыходзяцца са справай, сведчаць і вынікі конкурсаў і спаборніцтваў. Так, ратавальнікі Стаўбцоўшчыны сталі другімі ў спаборніцтвах па міні-футболе ў рамках спартакіяды ўстановы “Мінскае абласное ўпраўленне МНС”, другое месца заняў у сваёй узроставай катэгорыі і камандзір аддзялення ПАСЧ №1 г.Стоўбцы Андрэй Арлоўскі ў абласных спаборніцтвах па лыжных гонках. Падтрымалі “сярэбраны поспех” і ўдзельнікі спаборніцтваў “Лепшае звяно ГДАС”. Бронзавыя медалі прынёс у скарбонку ратавальнікаў Стаўбцоўшчыны Аляксандр Казлоў, камандзір аддзялення ПАСЧ №1 г.Стоўбцы, па выніках абласных спаборніцтваў “Лепшы ратавальнік падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”, “Мацнейшы пажарны-ратавальнік”. Трэцяе месца ў Аляксандра і ў катэгорыі “Тандэм-Мікс” на Міжнародных спаборніцтвах “Мацнейшы пажарны-ратавальнік”. Канешне, ёсць у дадзеным напрамку і пытанні, але пытанні вырашальныя, над чым і будзе весціся работа ў 2022 годзе.

орловский андрей.jpg

3 место международный сильнейший пожарный.jpg

Пытанні ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння закрануў Аляксандр Крамко. У сваім выступленні ён зрабіў акцэнт на пытаннях камплектавання, дысцыпліны і прафарыентацыйнай рабоце з моладдзю. Было адзначана, што у мінулым годзе на службу прынята 6 чалавек радавого і малодшага начсаставу. Універсітэт грамадзянскай абароны і Мінскае абласное кадэцкае вучылішча прынялі ў лік курсантаў 2 стаўбчан. На працягу 2021 года правамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, установы “Мінскае аблоснае ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь”, органаў улады ўзнагароджаны 38 работнікаў Стаўбцоўскага раёнага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Па традыцыі, на працягу года ладзяцца святочныя канцэрты да прафесійных святаў пажарных-ратавальнікаў, наведваюць работнікі райаддзела і ветэранаў пажарнай службы.

дпс.jpg

ветераны 1.jpg

Пасля агучаных дакладаў агульную адзнаку рабоце ратавальнікаў Стаўбцоўшчыны даў Віталій Бокун. У сваім выступленні ён яшчэ раз адзначыў, што падвядзенне вынікаў – гэта мерапрыемства, якое накіравана не на тое, каб “знайсці недахопы і пакарць”. Асноўная мэта такой формы работы – разгледзіць тыя праблемныя пытанні, якія маюць месца ў рабоце і распрацаваць план па іх выпраўленні.

- У цэлым, работу аддзела па выніках года можна прызнаць здавальняючай, аднак поле дзейнасці для работнікаў даволі вялікае. Думаю, што кожны з прысутных пагадзіцца з тым, спыняцца на дасягненнях не трэба. Неабходна кожнаму ісці наперад, шукаць новыя формы работы, не стаяць на месцы, - заўважыў Віталій Вячаслававіч. – А для гэтага кожнаму з прысутных - і ўсім разам - неабходна яшчэ раз прааналізаваць свае магчымасці і выкарыстоўваць іх у поўнай меры! Акрамя таго, неабходна працаваць не побач адзін з адным, а менавіта – сумесна адзін з адным, быць сапраўдным калектывам.

Дарэчы, яшчэ адна магчымасць, якая ёсць у кожнага з нас, – магчымасць прымаць актыўны ўдзел у жыцці сваёй краіны. А для таго, каб удзельнічаць, неабходна ведаць, якія падзеі адбываюцц ў краіне – менавіта таму Віталій Вячаслававіч звярнуў увагу прысутных на тыя змяненні, якія прапаноўваюцца для ўнясення ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, вынікі работы Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падведзены. А вось якім будзе 2022 - пакажа час, але мы цвёрда верым: наперадзе – толькі лепшае!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть