Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 08.00-17.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Печ павінна грэць, а не гарэць (Мядзельскі раён)
На календары – студзень, пачатак года. А за акном зіма, крыху паджымае мароз, галалёд і іншыя пагодныя катаклізмы. Ды наперадзе яшчэ шмат выхадных святочных дзён. Гаражане імкнуцца ў сельскую глыбінку, каб адпачыць ад гарадской мітусні, атрымаць асалоду ад чыстага, марознага паветра.
У зімовы перыяд, калі на вуліцы “крыху за нуль”, хочацца цяпла і ўтульнасці. Перад вачыма адразу ж усплывае карціна: цёплая ўтульная хатка, печка, якая дае гэтае цяпло, матуля, якая гатуе розныя стравы ў печы. Вось толькі бесклапотна карыстацца “карміліцай” могуць дазволіць сабе не ўсё. Як толькі маразы на вуліцы мацнеюць, ратавальнікі адразу фіксуюць павелічэнне колькасці "пячных" пажараў.
Менавіта таму хацелася б яшчэ раз нагадаць аб простых правілах, якія дапамогуць перажыць халодную пару года без непрыемнасцей, а калі надзвычайнае здарэнне ўсё ж здарыцца – не апынуцца “у магутных руках” стыхіі. Пры эксплуатацыі печы не дапускаеца:
– тапіць печы, якія маюць расколіны і няспраўныя дзверцы – полымя можа вырвацца вонкі, і тады пажару не пазбегнуць;
– растоплівать печы лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі;
– выкарыстоўваць для топкі печаў дровы, даўжыня якіх перавышае памеры топкі;
– дазваляць распальваць печ малалетнім дзецям;
– пакідаць печы, якія топяцца, без нагляду або даручаць прыглядаць за печкай малалетнім дзецям;
– ажыццяўляць топку печаў з адчыненымі дзверцамі - падпалены вугольчык, які выпаў на падлогу, можа прывесці да пажару;
– сушыць на печах і складаць каля іх сцен адзенне ці іншыя лёгкаўзгаральныя і гаручыя прадметы;
– перакаліваць печы. Каб гэтага пазбегнуць рэкамендуецца тапіць яе два-тры разы на дзень. За 2 гадзіны да адыходу да сну топку печы варта спыніць.
Але ці задумваемся мы аб такіх «дробязях»? Здавалася б, няхітрыя працэдуры, а жыццё становіцца значна больш спакойным і камфортным, калі іх проста выконваць. Шануеце сваё жыццё і здароўе і не давярайце іх лёсу! Зрабіце свае вечары цёплымі, утульнымі і бяспечнымі! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!