image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Апошні этап навагодняй акцыі ратавальнікаў у Беразіно

829
Пры падтрымцы раённага камітэта ГА “БРСМ” у магазіне “Трыа” бярэзінскія ратавальнікі наладзілі правядзенне фінальнага этапа акцыі “Бяспечны Новы год”. 

Дапамагалі дарослым кадэт першага курса “Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча” Ілля Данэйка і актывістка “БРСМ” Яна Бурцава. На гульневай пляцоўцы можна было адказаць на пытанні віктарыны, скласці карцінку з пазлаў, падзяліцца выдатным настроем, сфатаграфавацца, намаляваць на магнітнай дошцы прычыну пажару і папрацаваць з карткамі, на якіх літары “заблыталіся”. За правільныя адказы дзеці і дарослыя атрымлівалі цікавую і карысную наглядную прадукцыю. Акрамя таго, ратавальнікі ўручалі ўсім дзецям флікеры з эмблемай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і нумарамі службы ратавання, а асабліва актыўныя дзеці атрымлівалі і кружкі з нумарамі 101, 112.

           Нагадваем аб выкананні нескладаных мераў уласнай бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць выпадковага траўміравання ці ўзгарання ў доме:

-         Не выкарыстоўвайце электрычныя гірлянды ў пастаянным рабочым рэжыме;

-         Усталюйце елку на ўстойлівай падстаўцы, далей ад награвальных прыбораў;

-         Сачыце, каб дзеці не карысталіся піратэхнікай;

-         Выкарыстоўвайце піратэхніку самі толькі ў строгай адпаведнасці з інструкцыяй.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть