image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Веды пра бяспечны Новы год распаўсюджваюцца (Маладзечанскі раён)

751

“Я падзялюся з вамі ведамі пра бяспечны Новы год, а вы абяцайце, што раскажаце сябрам і бацькам правілы бяспекі ў зімовы перыяд. Напрыклад, правілы выкарыстання фейерверкаў і петардаў. Трэба ведаць, что нельга купляць піратэхнічныя вырабы, якія не маюць сертыфікату, няправільна захоўваюцца. Гэта можа прывесці да трагічных вынікаў”, – распавядаў дваццаць дзевятага снежня вучням гімназіі нумар шэсць горада Маладзечна супрацоўнік МНС.

Сустрэча ў рамках акцыі “Бяспечны Новы год!” атрымалася пазнавальнай і пазітыўнай.

Асноўная тэма сустрэчы – бяспечныя зімовыя канікулы. Супрацоўнік МНС распавядаў, як прадухіліць небяспеку і не стаць ахвярай надзвычайнага здарэння ад выкарыстання піратэхнічных вырабаў, прывёў трагічныя прыклады па прычыне неправільнага карыстання петардамі і салютамі.

Таксама вялікая ўвага датычылася правілаў паводзін на лёдзе. Выратавальнік навучыў прысутных як дзейнічаць, калі ты праваліўся пад лёд, альбо аказаўся сведкам такога здарэння.

Самай цікавай часткай мерапрыемства стала інтэрактыўная гульня “Дзе логіка?” на пажарны лад і тэатр-экспромт. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.

Разам з правіламі бяспекі вучні атрымалі веды па правілах дарожнага руху, пра якія распавядаў супрацоўнік ДАІ.

У ходзе мерапрыемства кожны удзельнік атрымаў буклет “Бяспечны Новы год!” і размалёўку “Урокі бяспекі ад чароўнай феі”.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть