image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калі весялосць «з агеньчыкам» – то бяспечная! (Бярэзінскі раён)

852

Чым бліжэй да Новага году, тым больш запатрабаваным становіцца гэты тавар. Петарды і хлапушкі, ракеты і салюты… Піратэхніка так і вабіць дзяцей, абяцаючы новыя эмоцыі! Разам з тым, штогод дзясяткі дзяцей і дарослых траўміруюцца ў спробе ўпрыгожыць сваё свята гучнымі выбухамі і фаер-шоу. Тэрмічныя апёкі рук, твару і вачэй - яшчэ самыя бяскрыўдныя траўмы. Весялосць «з агеньчыкам» можа скончыцца і адарваннем пальцаў, чэрапна-мазгавымі траўмамі.

У рамках акцыі “Бяспечны Новы год” бярэзінскія ратавальнікі паведваюць школы раёна і расказваюць дзецям, з чаго складаецца ідэальнае свята. А формула гэтая простая: весялосць, падарункі, блізкія людзі побач, і, вядома, бяспека! Мы нагадваем, якія непрыемныя сюрпрызы могуць чакаць таго, што забаўляе сябе з дамапогай піратэхнікі, паказваем фільмы, прэзентацыі і мульцікі. Не абмінаем і тэму гібелі людзей на вадаёмах зімой: разам з намі працуе старшыня раённай арганізацыі ратавання людзей на вадзе Юрый Палянскі. Радуе, што дзеці выдатна ведаюць адказы на ўсе пытанні. Асноўная ж задача ратавальнікаў – не толькі навучыць новым і карысным ведам, але і пастаянна нагадваць дзецям пра абсалютную каштоўнасць жыцця чалавека.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть