image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечныя парады для пажылых людзей (Мядзельскі раён)

1046

Зусім хутка ў кожную хату прыйдзе самае яскравае свята – Новы год. Святочнымі гірляндамі зазіхацяць не толькі елкі ў кожным доме і кватэры, але і вуліцы ўсіх населеных пунктаў. Аднак нават у час святочнай весялосці не варта забываць аб бяспецы.

У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!” работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 17 снежня наведалі дзяржаўную ўстанову “Мядельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Менавіта людзі сталага ўзросту найбольш безабаронныя перад наступствам агню і надзвычайных сітуцый рознага характару. Яны часцяком забываюць, а часам і грэбуюць асноўнымі правіламі бяспечных паводзін. Таму рэгулярныя гутаркі з пажылымі людзьмі на супрацьпажарную тэматыку – гэта важныя прафілактычныя мерапрыемствы.

Падчас сустрэчы работнікі МНС нагадалі прысутным асноўныя правілы бяспечнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі, правілы ўстаноўкі і эксплуатацыі галоўнага атрыбуту калядных і навагодніх святаў – ёлкі. А рабілі яны гэта з дапамогай гульні “Угадай мелодыю”, падчас якой удзельнікі ўспомнілі правілы бяспечных паводзін, дружна паспявалі і даведаліся некаторыя “навагоднія” гістарычныя факты. У ходзе мерапрыемства былі прыведзены прыклады няшчасных выпадкаў з-за выбухнутай у руцэ петарды. Не засталіся без увагі і такія пытанні, як правілы паводзін на лёдзе, бо зусім хутка рэкі і азёры, якіх на тэрыторыі Мядзельшчыны вельмі шмат, ператворацца ў ледзяныя люстэркі, дзеянні ў выпадку абмаражэння і пераахалоджвання.

Напрыканцы сустрэчы таксама быў прадэманстраваны фільм “Піратэхніка”, раздадзена наглядна-выяўленчая і сувенірная прадукцыя.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть