image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Дзякуй за нашу бяспеку!” (Клецкі раён)

723

Сёння завяршаецца прафілактычная благачынная акцыя МНС “Апавяшчальнік у кожны дом”, дзякуючы якой выратавальнікі зрабілі жыццё многіх грамадзян крыху больш бяспечным. 

Якім чынам? Зусім нескладана: работнікі МНС наведалі домаўладанні розных катэгорый, праверылі наяўнасць у іх пажарных апавяшчальнікаў і іх працаздольнасць, там, дзе такія прыборы адсутнічалі – бясплатна іх усталявалі. Акрамя гэтага – правялі шырокамаштабную прафілактычную работу, падчас якой праверылі пажарабяспечны стан жылля, нагадалі гаспадарам дамоў, якія правілы бяспекі неабходна выконваць, каб не стаць ахвяраю агню.

У Клецкім раёне за час акцыі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях усталявалі ў домаўладаннях грамадзян больш за 70 АПА, правялі прафілактычныя размовы, уручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю з правіламі бяспекі.

Асноўныя парады, якія гучалі з вуснаў выратавальнікаў – гэта не курыць у памяшканні, своечасова рабіць рэмонт печак, не дапускаць іх перакальвання ў вялікія маразы, не перегружаць электрасеткі, не пакідаць без нагляду маленькіх дзяцей і шмат іншага.

У адказ на добрую справу і карысныя рэкамендацыі работнікі МНС атрымлівалі толькі станоўчыя водгукі і падзякі: “Дзякуй вам, выратавальнікі, за ваша імкненне зрабіць наша жыццё больш бяспечным!”

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть