image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пра апавяшчальнік, чысціню і бяспеку (Мядзельскі раён)

552

З надыходам зімовага перыяду адбываецца рэзкае павелічэнне колькасці пажараў у прыватных домаўладаннях, прычынамі якіх у большасці выпадкаў з'яўляюцца: парушэнне правілаў устройства, мантажу і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, а таксама чалавечы фактар ​​- неасцярожнае абыходжанне з агнём.

На душы становіцца цяжка, калі бачыш згарэлыя па вельмі банальнай прычыне хаты. Адвечны чалавечы прынцып: «З маім домам гэтага ніколі не адбудзецца», часцяком прыводзіць да трагічных наступстваў з-за парушэння элементарных правілаў пажарнай бяспекі, якія не патрабуюць ні часу, ні лішніх выдаткаў. У выніку чалавек пазбаўляецца ўсяго, што было нажыта непасільнай працай, а часам і свайго жыцця ці жыцця сваіх родных і блізкіх. Таму прафілактыцы пажарнай бяспекі ў гэты перыяд надаецца асаблівая ўвага.

Кіруючыся гэтым становішчам ратавальнікі праводзяць актыўную прафілактычную працу, накіраваную на забеспячэнне пажарнай бяспекі жыхароў раёна. Не стаў выключэннем і сённяшні дзень. Тым больш, што на мядзельшчыне працягваецца акцыя “Апавяшчальнік – у кожны дом”. Падчас прафілактычных мерапрыемстваў у жыллёвым фондзе ратавальнікі ў чарговы раз нагадалі грамадзянам аб неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі, пра тое, што нельга тапіць печы з адчыненымі дзверцамі, сушыць на іх тканіну, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы, распальваць печы бензінам і іншымі лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі, моцна тапіць печы. Акрамя гэтага работнікі МНС праверылі наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, камусьці рэкамендавалі іх устанавіць, а камусьці усталявалі іх самі і патлумачылі, як падтрымліваць яго працаздольнасць.

Чаму аўтаномны пажарны апавяшчальнік патрэбен у кожнай хаце? Для таго, каб атрымаць адказ на гэтае пытанне, задумайцеся: хацелі б Вы своечасова даведацца пра пажар у сваёй кватэры ці доме? А ці ёсць шанц выявіць пажар у хаце ўначы, калі чалавек спіць і не адчувае паху дыму? Здавалася б, адказ відавочны. Ды і ў народзе нездарма спрадвеку кажуць: "Злодзей пройдзе - сцены пакіне, агонь пройдзе - усё забярэ і папялішча пакіне", - зазначыў выконваючы абавязкі начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Іванавіч Вашкінэль. Але, у той жа час, большасць людзей знаходзяцца ва ўпэўненасці, што пажар можа здарыцца дзе заўгодна, але толькі не ў іх, шмат хто кажа, што мы не п'ем і не курым, таму пажарны апавяшчальнік нам не патрэбен. А пажары здараюцца не толькі па гэтай прычыне. Кароткае замыканне электраправодкі, не адрамантаваная своечасова печ, забыты прас або ежа на пакінутай без нагляду пліце, дзіцячае свавольства з агнём - вось далёка не поўны пералік прычын пажараў. Думаю, што дадатковых аргументаў у неабходнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка проста не патрабуецца. І пагадзіцеся, што яго кошт непараўнальны з коштам тых наступстваў, да якіх прыводзяць пажары, знішчаючы нажытую гадамі маёмасць, а часам, чалавечыя жыцці.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть