image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Не спадзявацца, што пранясе (Мядзельскі раён)

719

Прызнайцеся сабе шчыра: ці часта вы парушаеце рознага роду правілы? Скарэй за ўсё, ваш адказ – НЕ. Згадзіцеся, часам мы ездзім “зайцам” у грамадскім транспарце, пераходзім дарогу ў неналежным месцы, але наўмысна ідзем на гэта, спадзеючыся на “авось”.


Але ёсць вялікая колькасць тых самых правіл, парушэнне якіх можа згуляць з вамі злы жарт, а выкананне, наадварот, выратаваць жыццё. Нечакана, праўда?

Напрыклад ў вашай хаце ўстаноўлены аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Але праз год – паўтара ў яго садзіцца крона. Што робяць многія – проста забываюцца пра яго. Што трэба зрабіць –замяніць элемент сілкавання. Акрамя гэтага, як бы банальна гэта не гучала, апавяшчальнік сапраўды можа выратаваць ваш дом, а галоўнае – жыццё. Разгледзім два выпадкі: “адзін вясковы жыхар свой дзень праводзіў па прынцыпу “З раніцы выпіў – дзень свабодны”. А яшчэ для замацавання атрыманага задавальнення закурыў прама ў ложку. Вось толькі цыгарэту затушыць не паспеў, таму што заснуў. Настойлівы гук спрацаванага аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка перапыніў яго сон, папярэдзіўшы аб тым, што ў доме пажар. Патэлефанаваць па тэлефоне 101 мужчына ў шокавым стане не здагадаўся, гэта зрабілі суседзі, калі хата ўжо палала на ўсю моц. У выніку позняга паведамлення ў службу МНС агнём практычна дашчэнту знішчаны жылы дом, але гаспадар застаўся жывы”.

Ці наадварот – адсутнасць элемента сілкавання было лёсавызначальным для двух чалавек. У выніку неасцярожнага абыходжання з агнём у прыватным жылым доме адбыўся пажар. Гаспадары пасля ўжывання спіртных напояў заснулі і не здолелі своечасова выявіць ўзгаранне. Так, няспраўны апавяшчальнік не змог выратаваць жыцці людзей. Няўжо так складана набыць батарэйку?

Па Мядзельшчыне працягвае “крочыць” акцыя па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе "Апавяшчальнік у кожны дом". Суботнім днём 11 снежня рабочыя групы распачалі сваю працу з самага ранку. Падчас правядзення пажарна – прафілактычнай работы ў жыллёвым фондзе работнікі МНС нагадалі домаўладальнікам асноўныя правілы бяспечных паводзін, пазнаёмілі гаспадароў з асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў і прывялі прыклады тых пажараў, дзе аўтаномны пажарны апавяшчальнік выканаў сваю галоўную ролі і выратаваў чалавечыя жыцці. Хоць слупок тэрмометра падняўся крыху вышэй за плюс, але                     аб бяспечнай эксплуатацыі пячнога ацяплення нельга забываць. Таму ратавальнікі ў гэты дзень нагадалі грамадзянам асноўныя бяспечныя правілы пры эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Зрабіце сваё жыццё бяспечней - усталюеце аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які абароніць вашу хату, маёмасць, а самае галоўнае ваша жыццё і жыццё вашых блізкіх.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть