image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Нядбайнасць дорага каштуе (Мядзельскі раён)

983

Пячное ацяпленне заўсёды стварала і стварае шмат праблем насельніцтву, асабліва ў сельскай мясцовасці, дзе амаль у кожным доме ёсць печ – аб’ект павышанай небяспекі. А з наступленнем асенне-зімовага перыяду названая праблема абвастраецца.

Паведамленне аб тым, што ў вёсцы Брусы Сваткаўскага сельскага Савета гарыць прыватны дом паступіла выратавальнікам Мядзельшчыны ў 09 гадзін 09 хвілін 4 снежня. Калі выратавальнікі прыбылі на месца, хата гарэла адкрытым полымем. У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаны маёмасць і сцены дома. Верагодней за ўсё парушэнне правіл мантажу печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (адсутнасць супрацьпажарнай адступкі) стала прычынаў ўзнікнення пажару.

Пячныя пажары дзеляцца на дзве групы. Па-першае, прычынай іх можа быць парушэнне правілаў устройства печы. Напрыклад, недастатковая адлегласць паміж комінам і драўлянымі канструкцыямі перакрыццяў дома. Сюды ж можна аднесці адсутнасць перад топкай печы ліста бляхі, з-за чаго і адбываецца часта загаранне падлогі ад вуголляў, якія зваліліся на яе. Другая праблема – парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печаў. Напрыклад, часта заканчваецца пажарам распальванне іх бензінам, газай і іншымі лёгкімі на загаранне вадкасцямі, пераграванне, а таксама складзіраванне каля іх дроў і іншых палкіх матэрыялаў, сушэнне адзення. Перад дзверцамі топкі трэба прыбіць да падлогі ліст бляхі размерам 50*70 сантыметраў. Нельга распальваць печы пры дапамозе гаручых вадкасцей. У моцныя маразы лепш цепліць іх 2 разы на дзень, а не адзін раз працяглы час. Пастаянна сачыце за спраўным станам печак і комінаў. Ачышчайце іх ад сажы. Калі з’явяцца трэшчыны ў кладцы, старанна замазвайце іх глінай. Не дазваляйце дзецям распальваць печы, не пакідайце іх без нагляду.

Сёння распаўсюджанай прычынай пажараў з’яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасеткі. І асабліва гэта актуальна з наступленнем халадоў, калі нагрузка на электрасетку павялічваецца. Калі вы заўважылі, што моцна награваюцца вілкі, разеткі, правады ў час работы электрабытавой тэхнікі, бачна іскрэнне і чуваць гук патрэсквання ў разетках, адчуваецца пах гарэлай гумы ці пластмасы, ёсць сляды сажы навілках і разетках, то гэта азначае, што электраправодка няспраўная. Зараз электрапрыборы атрымалі шырокае распаўсюджанне, а вось электраправодка ў нашых дамах і гаспадарчых пабудовах, якая зроблена ў 50 – 80 – ых гадах, не разлічана на высокую нагрузку. Ды і з часам ізаляцыя старых правадоў высыхае, трэскаецца і асыпаецца. Гэта можа прывесці да кароткага замыкання і загарання.

05 снежня ў 22 гадзіны 56 хвілін ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў гаспадарчым будынку ў вёсцы Пруднікі Крывіцкага сельскага савета. Па прыбыцці да месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне даху. У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцце, часткова пашкоджана маёмасць і сцены. Прычына пажару высвятляецца. Верагодней за ўсё парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання сыграла з гаспадаром злы жарт.

 

 

Але ці задумваемся мы пра такія дробязі? Ці памятаем мы аб тым, што практычна ў кожнага ў сельскай мясцовасці пражываюць пажылыя сваякі, якім патрэбны ўвага і клопат? Ці клапоцімся мы пра іх бяспеку? Тым больш, што 1 лістапада на тэрыторыі Мядзельскага раёна стартавала інфармацыйная кампанія “Бяспечная старасць”, у аснове якой ляжаць вельмі рэалістычныя вобразы, якія маментальна пераносяць мэтавую аўдыторыю ў атмасферу адпачынку ў бабулі з дзядулем за горадам –​​цёплыя шкарпэткі, парное малако, румяныя піражкі. Але ў гэтым антуражы ёсць і «лыжка дзёгцю» – дэманстрацыя прыкладаў парушэння правілаў бяспекі, якія ў дамах пенсіянераў часцей за ўсё прыводзяць да непапраўнага. Згадзіцеся, прывесці жылы дом у бяспечнае становішча не вельмі складана. І, хто ведае, магчыма, вы сваёй неабыякавасцю прадухіліце чарговыю бяду…

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть