image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Выратуй жыццё з дапамогай аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка (Мядзельскі раён).

914

Папярэджанне гібелі людзей ад пажараў з’яўляецца адной з галоўных задач для работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Для яе вырашэння выкарыстоўваюцца розныя формы і метады. Ужо амаль 20 год сваёй папулярнасцю карыстаецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які здольны папярэдзіць бяду. Менавіта дзякуючы гэтаму маленькаму, недарагому прыбору, які ўсталёўваецца на столі, абавязаны жыццём ужо не адзін грамадзянін.

Для папярэджання ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх выратавальнікі пастаянна інфармуюць насельніцтва, навучаюць правілам пажарнай бяспекі, а таксама праводзяць тлумачальную работу непасрэдна ў жылым сектары. Пад асаблівай увагай знаходзяцца мнагадзетныя сем’і, сем’і, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, інваліды, а таксама адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне. Каб прадухіліць бяду і не дапусціць разгул вогненнай стыхіі работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 05 снежня ў рамках акцыі “Апавяшчальнік – у кожны дом” наведалі адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, а таксама грамадзян, злоўжываючых спіртнымі напоямі, надаўшы асаблівую ўвагу ў гэты дзень наяўнасці і спраўнасці аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Падчас візіту выратавальнікі таксама нагадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў побыце, расказалі аб пажарах, якія адбыліся на тэрыторыі раёна за мінулы перыяд і растлумачылі, як можна пазбегнуць падобных здарэнняў, уручылі наглядна – выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці, а ў домаўладаннях, дзе адсутнічаў галоўны “ахоўнік” бяспекі ўсталявалі яго.

–       Замену элемента харчавання неабходна выконваць адзін раз ў год і гэта не ўяўляе сабой якой – небудзь складанасці. Адначасова трэба ачысціць дымавую камеру ад пылу з дапамогай пыласоса. Калі індыкатар, які знаходіцца на корпусе апавяшчальніка, пачаў пабліскваць, не выдаючы гукавога сігналу, значыць АПА гатовы выконваць свае функцыі, – зазначыў выконваючы абавязкі начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Іванавіч Вашкінэль падчас наведвання домаўладанняў.

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть