image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дэвіз выратавальнікаў у гэтыя дні – “Апавяшчальнік – у кожны дом” (Клецкі раён)

781

Якая цана ў нашага жыцця, здароўя, дабрабыту? Мала хто можа адказаць на такое пытанне, бо усё гэта нельга купіць ні на адным базары, ні ў адным магазіне. Аднак, упэўнена можна сказаць, што ёсць зусім танныя рэчы, якія могуць зрабіць наша жыццё на парадак больш бяспечным. Напрыклад, аўтаномны пажарны апавяшчальнік – прыбор, які адзіны ў сваім родзе здольны выявіць задымленне і своечасова апавясціць людзей аб пачатку пажару.

Усе, хто клапоціцца аб сваёй бяспецы, ужо даўно ўстанавілі АПА ў сваіх дамах. Але нажаль ёсць і такая катэгорыя грамадзян, якія недаацэньваюць карысць гэтага прыбора, нягледзячы на яго невялікі кошт. Менавіта такую катэгорыю наведалі клецкія выратавальнікі ў гэту нядзелю ў рамках акцыі МНС “Апавяшчальнік у кожны дом”. Яны правялі рэйд па жылых домаўладаннях грамадзян, пражываючых на тэрыторыі Сіняўскага і Кухчыцкага сельсаветаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Выратавальнікі гутарылі з домаўладальнікамі, давалі парады і рэкамендацыі па прывядзенні жылля ў пажарабяспечны стан. Асаблівую ўвагуспецыялісты МНС звярталі на наяўнасць пжарных апавяшчальнікаў і іх спраўнасць. А пасля праводзілі гутаркі аб недапушчэнні курэння ў ложку, асабліва ў нецвярозым стане. Таксама правяралі стан пячнога атаплення: ці ёсць расколіны ў коміне і муры печы, ці правільна ўладкованы комін, ці маецца перад топкаю бляшаны ліст, ці выконваюцца правілы эксплуатацыі печак.

Рэйд паказаў, што не надаюць належнай увагі сваёй бяспецы менавіта грамадзяне, якія злоўжываюць алкаголем. У большасці з іхмелісягрубыяпарушэнніправілаўпажарнайбяспекі.

Домаўладанні больш свядомых грамадзян значна адрозніваліся ў плане забеспячэння ў іх бяспечных умоў пражывання. Але амаль кожны, каго ў гэты дзень наведала рэйдавая група, атрымаўвуснае папярэджанне і канкрэтнытэрмін на ўстраненне наяўных парушэнняў. У кожным домаўладанні, дзе было неабходна, работнікі Клецкага РАНС устанавілі АПА і далі рэкамендацыі па іх абслугоўванню.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть