image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Надзейны ратавальнік – пажарны апавяшчальнік (Стаўбцоўскі раён)

462

Пра аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі сёння ведае практычна кожны домаўладальнік. Аднак адносіны да гэтага маленькага прыбора ў кожнага свае: хтосьці лічыць , што “без яго пражывем”, хтосьці не зусім адказна ставіцца да правілаў экспдуатацыі апавяшчальніка, хтосьці перыядычна “не помніць”, што неабходна замяніць батарэйку.

Менавіта з мэтай нагадаць насельніцтву пра важнасць “пасялення” ў домаўладанні аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка на тэрыторыі Стаўбцоўшчыны з 4 па 12 снежня праходзіць акцыя “Апавяшчальнік у кожны дом”. І ў першы дзень акцыі ратавальнікі правялі “апавяшчальны лікбез” у домаўладаннях, дзе пражываюць шматдзетныя сем’і, адзінокія састарэлыя грамадзяне, інваліды і грамадзяне, якія злоўжываюць алкаголем. Госці ў форме не толькі праверылі наяўнасць апавяшчальнікаў і іх рабочы стан, але і дапамаглі гаспадарам выправіць пэўныя памылкі ў эксплуатацыі прыбора.

-Добры дзень, - сустракае ратавальнікаў Аляксандр Канстанцінавіч, бацька трох дзяцей. – Апавяшчальнік правяраеце? У нас ёсць – у кожным пакоі. Толькі на мінулым тыдні адзін перастаў працаваць. Батарэйку замянілі, але… нешта і не свеціць, і гукаў ніякіх не падае.

На прапанову ўстанавіць новы апавяшчальнік здзіўленна пагаджаецца і запрашае праверыць астатнія апавяшчальнікі (яны, дарэчы, на самой справе знаходзяцца ў спраўным стане).

Сочыць за сваёй бяспекай і Анастасія Мікалаеўна, пенсіянерка, жыхарка аграгарадка Горкі.

-Вой, гэтыя прыборы ў мяне ў кожным пакоі стаяць. Толькі піску ад іх бывае шмат, - дзеліцца сваімі назіраннямі Анастасія Мікалаеўна. – Асабліва палохаюць, калі ноччу піску даюць. Вось адзін папрасіла пляменніцу зняць. Можа, ён ужо наогул працаваць і не будзе?

Тлумачым гаспадыне, што сам прыбор знаходзіцца ў рабочым стане – неабходна толькі замяніць батарэйку, што ў робім паралельна з размовай. Затым вяртаем апавяшчальнік на яго рабочае месца, робім кантрольную праверку і яшчэ раз тлумачым жанчыне, што і як “неабходна рамантаваць, калі прыбор пачынае пішчаць”.

Вось такім чынам, дзе словам, дзе ўстаноўкай апавяшчальніка, дзе заменай батарэйкі, ратавальнікі яшчэ і яшчэ раз нагадваюць насельніцтву пра надзейнага дамашняга ратавальніка – аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Прыбор не патрабуе шмат ўвагі падчас эксплуатацыі: замацоўваецца на столі пры дапамозе шрубаў, працуе ад батарэкі тыпу “Крона”. Гаспадарам рэкамендуецца толькі не радзей як раз у месяц правяраць працаздольнасць апавяшчальніка, націскаючы на тэставую кнопку, і перыядычна чысціць яго ад пылу. А сам прыбор - у якасці ўдзячнасці - папярэдзіць Вас аб узнікненні нават нязначнага задымлення ў памяшканні, чым выратуе Ваша жыццё і захавае Вашу маёмасць.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть