image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Апавяшчальнік папярэдзіць (Мядзельскі раён)

703

Пра існаванне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка сёння ведае кожны. Неабходнасць іх ўстаноўкі ўжо даўно не выклікае сумненняў, аднак, многія людзі пакуль не вельмі выразна разумеюць важнасць дадзенага прыбора і тое, што менавіта ён можа своечасова апавясціць аб небяспецы і даць магчымасць выратавання людзей і маёмасць ад пажару.

4 снежня ў рамках акцыі па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе "Апавяшчальнік у кожны дом" работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з самага ранку накіраваліся ў домаўладанні тых, хто знаходзіцца ў “групе рызыкі” - жыхароў, схільных да злоўжывання алкаголем, мнагадзетных сем’яў, а таксама адзінока пражываючых, адзінокіх грамадзян і інвалідаў. Падчас прафілактычных мерапрыемстваў у жылым сектары работнікі МНС сумесна з зацікаўленнымі правялі гутаркі і інструктажы па мерах пажарнай бяспекі, уручылі памяткі і буклеты супрацьпажарнай накіраванасці, звярнулі асаблівую ўвагу на выкананне правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога і газавага ацяплення, электрычнага абсталявання, на недапушчэнне курэння ў ложку і пакіданне непаўналетніх без нагляду, а таксама на наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апвяшчальнікаў. У тых домаўладаннях, дзе апавяшчальнікі адсутнічалі ратавальнікі ўсталявалі іх на столі.

Вынік працы ёсць, але работнікам МНС хочацца большага. Таму аддзел па надзвычайных сітуацыях Мядзельскага раёна нагадвае: каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад бяды, неабходна звяртаць увагу на любыя дробязі, а асаблівую ўвагу надаваць пытанням недапушчэння курэння ў жылых памяшканнях, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення, сачыць за станам электрычнай праводкі і электрапрыбораў, пячнога ацяплення. Не варта нагадаць і пра апамяшчальнік, тым больш акцыя прысвечана менавіта яму.

І так, вы ўсталявалі дома аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Для таго, каб ён доўгі час служыў верай і праўдай, яго неабходна правільна абслугоўваць.

Апавяшчальнік рэкамендуецца ўсталёўваць у цэнтральнай частцы столі з невялікім зрушэннем ў бок да вакна ці дзверы - там, дзе забяспечаны пастаянны паветраабмен.

Перарывісты сігнал святлодыёда чырвонага колеру, размешчанага на корпусе прыбора, сведчыць аб яго спраўнасці і знаходжанні ў дзяжурным рэжыме працы. Пры выяўленні задымлення апавяшчальнік падае перарывісты гукавы сігнал з пастаянным свячэннем святлодыёда чырвонага колеру. Для спынення падачы гукавога сігналу апавяшчальніка трэба ліквідаваць крыніцу задымлення і выветрыць памяшканне.

Працуе апавяшчальнік ад 1 батарэйкі тыпу «Крона». Рэкамендуецца раз у год чысціць пажарны апавяшчальнік ад пылу з дапамогай пыласоса і кожны месяц правяраць яго працаздольнасць шляхам націску на тэставую кнопку.

Ад чаго ж адбываюцца ілжывыя спрацоўванні? Нярэдка віной таму пары тлушчаў і іншых рэчываў. Трапляючы ў адтуліну дымавой камеры, яны застаюцца на сценках пластмасавага корпуса і, высыхаючы, ператвараюцца ў шчыльны налёт. Яшчэ адной прычынай спрацоўвання можа стаць дым з печы ці з двара праз адчыненыя дзверы, а таксама ў выніку актыўнага курэння. Але гэта кажа пра тое, што ваш апавяшчальнік выдатна працуе і варта толькі ліквідаваць крыніцу дыму.

Неабходнасць устаноўкі апавяшчальніка ў кожным доме бясспрэчная. Шкада толькі, што не вынайдзены яшчэ прыбор, які здольны пазбавіць людзей ад абыякавага стаўлення да ўласнай бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть