image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Чырвоны певень у лазні (Мядзельскі раён)

208
На дачных участках, тэрыторыі загарадных дамоў многія будуюць лазні. У кожнай лазні ўжываецца для абагравання печ. І, як вядома, любы награвальны прыбор вялікай магутнасці, па сваёй сутнасці, з'яўляецца пажаранебяспечным аб'ектам. Кожнае парыльнае памяшканне ў гэтым выпадку становіцца аб'ектам падвышанай пажарнай небяспекі. Таму трэба абавязкова прытрымлівацца пэўных правілаў, незахаванне якіх можа прывесці да вельмі сумных наступстваў.


29 лістапада ў 07 гадзін 58 хвілін выратавальнікам Мядзельшчыны паступіла паведамленне аб тым, што ў аграгарадку Княгінін гарыць лазня. Прыбыўшыя на месца выратавальнікі хутка ліквідавалі ўзгаранне. У выніку пажару парыльнае памяшканне выгарэла знутры, пашкоджаны маёмасць і сцены памяшканняў мыйкі і прылазніка. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, теплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

Печ - галоўныя элемент лазні, да выбару і усталявання якога трэба падысці з пэўным багажом ведаў. Для бяспечнанай эксплуатацыі пячнога ацяплення належыць памятаць аб тым, што печы і іншыя ацяпляльныя прыборы павінны мець супрацьпажарныя разрывы да гаручых канструкцый будынка не менш за 380 міліметраў і 250 міліметраў да захаваных канструкцый. Мінімальная адлегласць ад вонкавай паверхні печы ці дымавога канала (коміна) да сцяны ці пергародкі павінна складаць не менш за 100 міліметраў. Не трэба забываць і тое, што пры эксплуатацыі печаў не дапускаецца ўжываць для распальвання лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці, але тут з’яўляюцца выключэннем вадкасці, спецыяльна прызначаныя для распальвання. Не трэба тапіць печы з адкрытымі дзверцамі, а таксама дапускаць іх перакалу. Што датычыцца гаручых матэрыялаў, то іх нельга размяшчаць на печы, у непасрэднай блізкасці ад топачных адтулін, ды і пакідаць без нагляду печы, якія топяцца, нельга. Апошняе, аб чым я хачу нагадаць, гэта тое, што печы, паверхні труб і сцен, у якіх праходзяць дымавыя каналы, павінны быць спраўнымі, без скразных расколін, а для вызначэння на ранняй стадыі расколін у коміне ў аб'ёме паддашкавага памяшкання – атынкаваны і пабелены. Попел, вуглі, выдаленыя з цеплагенерыруючых апаратаў, ацяпляльных прыбораў, печаў, павінны быць пралітыя вадой да іх поўнага згасання.

Памятайце, пажарная бяспека лазні практычна цалкам ляжыць на вашых плячах!
 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть