image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Адмоўцеся ад згубнай прывычкі! (Уздзенскі раён)

454

Нядбайнае абыходжанне з цыгарэтамі і запалкамі пры курэнні часта прыводзіць да маштабных пажараў. Выклікаўшы тленне, недакурак згасае, а ўтвораны ім ачаг пераўтвараецца ў пажар. Каб папярэдзіць такія вогненныя беды, выратавальнікі ў чарговы раз нагадалі землякам правілы бяспекі.

У рамках заключнага этапа рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» пляцоўка бяспекі была наладжана ў магазіне «Еўраопт». Выратавальнікі расказалі ўдзельнікам акцыі аб небяспецы гэтай шкоднай звычкі, прапанавалі выканаць заданні на веданне правілаў пажарнай бяспекі, даць «клятву змагара з курэннем», сабраць інтэрактыўныя пазлы, паразважаць аб пажарах, якія ўжо адбыліся па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Кожны суразмоўца атрымаў і тэматычныя падарункі.

Нагадваем: неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні – адна з самых распаўсюджаных прычын пажараў. Курыць у ложку ці іншым месцы для сну, выкідваць непатушаныя цыгарэты і запалкі з аконных праёмаў, з балконаў (лоджый) шматкватэрных жылых дамоў, у ствалы смеццеправодаў, смеццевыя кантэйнеры, бакі, урны на прыдамавой тэрыторыі забаронена. Пры курэнні ў жыллі будзьце асабліва пільнымі: выкарыстоўвайце надзейныя попельніцы. Не кідайце попел на падлогу, збірайце яго ў попельніцу. А самае лепшае – адмоўцеся ад згубнай звычкі дзеля бяспекі і здароўя!

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть