image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Аб’ядноўваем сілы дзеля бяспекі людзей (Бярэзінскі раён)

466

Каб нагадаць жыхарам Беразіно, да якіх наступстваў можа прывесці нядбайна кінуты недакурак, на вуліцы горада выйшла ”група бяспекі”.

Працавала яна ў рамках правядзення акцыі ратавальнікаў “Не прапальвай сваё жыццё!” У складзе групы – інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях, першы сакратар ГА “БРСМ”, актывіст клуба юных ратавальнікаў “Сірэна” і ўдзельнік маладзежнага руху Рэспубліканскага саюза моладзі.

Мы наведалі гарадскі рынак, адну са школаў горада, аўтавакзал, пагаварылі з людзьмі на цэнтральнай плошчы горада. За дзве гадзіны акцыі “разляцеліся” грунтоўны стос буклетаў і паўкілаграма цукерак: кожны ўдзельнік акцыі атрымлаваў салодкі падарунак і карысную наглядную прадукцыю.

Цікавы факт: больш за палову апытаных людзей расказалі, што не кураць увогуле альбо кінулі гэтую дрэнную звычку ўжо даўно. Тыя ж, хто меў у кармане тытуневыя вырабы, з усмешкай мянялі іх на цукерку.

Акцыя працягваецца. Наперадзе – мерапрыемства з моладдзю ў рамках “Адкрытага дыялогу” з прыцягненнем органаў улады, урача-нарколага, карэспандэнта раённай газеты.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть