image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

З пачатку года з-за неасцярожнага абыходжання з агнём падчас курэння загінулі 307 чалавек (газета "Звязда")

348
Непатушаныя цыгарэты па-ранейшаму лідзіруюць у рэйтынгу прычын пажараў. Бяспечнасць дарослых часта заканчваецца трагедыяй не толькі для саміх, а і для іх блізкіх, сяброў, знаёмых...

24-15_kopiya_15.jpg

Адных выратавалі, іншым не пашанцавала

У пачатку месяца ноччу амаль у цэнтры Мінска гарэла кватэра ў шматпавярховіку. Ратавальнікі, якія ў лічаныя хвіліны прыбылі на пажар, устанавілі: у жылым пакоі на другім паверсе адбылося ўзгаранне пасцельных прылад і маёмасці. На канапе быў выяўлены труп гаспадыні кватэры, у суседнім пакоі на падлозе без прытомнасці ляжаў яе брат. Аднак медыкі, які правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы, вярнуць мужчыну да жыцця былі ўжо не ў сілах. Адна з версій прычыны пажару, які загубіў два жыцці, — неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння адным з загінулых.

Можна сказаць, жыхару вёскі Лявонавічы Пухавіцкага раёна яшчэ пашанцавала. Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, адкрытым полымем гарэў дах аднапавярховага драўлянага дома. Самога гаспадара супрацоўнікі МНС знайшлі на падлозе. Ён быў без прытомнасці. З папярэднім дыягназам «тэрмаінгаляцыйная траўма, атручэнне прадуктамі гарэння» мужчыну шпіталізавалі ў бальніцу. Яму яшчэ доўга прыйдзецца аднаўляць не толькі здароўе, але і сваё жыллё, бо ў прамым сэнсе пенсіянер застаўся без даху над галавой. Такіх праблем можна было пазбегнуць, калі б ён пакурыў на вуліцы.

Днямі ў аграгарадку Гезгалы, што ў Дзятлаўскім раёне, мясцовая жыхарка пачула сігнал аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў суседняй кватэры і выклікала супрацоўнікаў МНС: было зразумела — побач адбылася непрыемнасць. Пад'язджаючы да месца здарэння, ратавальнікі ўбачылі, як адкрытым полымем гарыць акно ў кватэры на чацвёртым паверсе. Ліквідавалі аператыўна — агонь за межы жылля не распаўсюдзіўся. Яшчэ да прыбыцця супрацоўнікаў МНС жанчыну, якая пражывала ў кватэры, выратавалі неабыякавыя грамадзяне. Не паспяшаліся б яны на дапамогу — і з-за непатушанай цыгарэты абарвалася б яшчэ адно жыццё.

Неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння стала прычынай і нядаўняга пажару ў Барысаве. Раніцай 28 кастрычніка ратавальнікі атрымалі паведамленне аб тым, што гарыць кватэра ў шматкватэрным жылым доме па вуліцы Чапаева. Падраздзяленні МНС, якія аператыўна прыбылі на месца здарэння, выявілі задымленне кватэры на першым паверсе.

Дзверы былі зачынены, на стук ніхто не адгукаўся, — расказвае старшы памочнік начальніка штаба ліквідацыі надзвычайных сітуацый цэнтра аператыўнага ўпраўлення Барысаўскага гаррайаддзела па НС Сяргей ХОДАС. — Паколькі існавала верагоднасць знаходжання ўнутры людзей, група ратавальнікаў засталася ўскрываць дзверы, а я і начальнік варты Вячаслаў Яраш паспрабавалі трапіць у кватэру праз акно.

Калегі на чале з Ігарам Агіевічам, старшым інструктарам-ратавальнікам пажарнай часці № 1, трапілі ў кватэру першымі. У жылым пакоі яны ўбачылі ўзгаранне матраца і крэсла, побач без прытомнасці ляжаў малады мужчына. Ратавальнікі вынеслі яго на вуліцу і вярнуліся ў кватэру, каб ліквідаваць узгаранне. Да прыбыцця медыкаў супрацоўнікі МНС правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы — урачам пацярпелы быў перададзены ўжо ў прытомным стане. Акрамя таго, у кватэры пажарныя знайшлі і гаспадыню, якая не пацярпела: яна спала ў іншым пакоі. У эвакуацыі жыхароў не было неабходнасці.

«Вавёрка» аб'явіла курцам вайну

З мэтай змяншэння колькасці пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, а таксама папярэджання гібелі ад іх людзей Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праводзіць інфармацыйную кампанію «Не чакай вавёрачку — тушы недакурак!». Новымі і неардынарнымі спосабамі ратавальнікі заклікаюць усіх тых, хто курыць, асцярожна абыходзіцца з агнём падчас курэння. Дапамагае супрацоўнікам МНС «Вавёрка», якая вядзе бой з непатушанымі цыгарэтамі. Заклікі вёрткага звярка можна ўбачыць на банерах у розных гарадах краіны, па тэлебачанні, пачуць па радыё.

Гібель людзей ад пажараў у большасці выпадках абумоўлена тымі ж абставінамі, што і ад іншых знешніх прычын. Як правіла, загінулыя нідзе не працавалі, вялі асацыяльны лад жыця, злоўжывалі спіртнымі напоямі. Толькі за 10 месяцаў гэтага года ад пажараў, якія адбыліся па віне асоб, што знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, загінула 276 чалавек (агульная колькасць загінулых на пажарах за гэты ж перыяд — 513 чалавек).

У стане алкагольнага ап'янення людзі рызыкуюць заснуць з непатушаным недакуркам, што можа прывесці да ўзнікнення пажараў ва ўласнай кватэры і гібелі людзей, — заўважае памочнік міністра — прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь НАВІЦКІ. — Некаторыя курцы выкідваюць непатушаныя недакуркі з вокнаў (з балконаў), што можа прывесці да ўзнікнення пажараў у кватэрах ніжэй размешчаных паверхаў. Часцяком бестурботнасць грамадзян з'яўляецца адной з прычын узнікнення лясных пажараў, калі людзі, адпачываючы на прыродзе, выкідваюць непатушаныя недакуркі ў траву. Курыць ці не — свядомы выбар кожнага дарослага чалавека. Вядома, здаровы лад жыцця па-за канкурэнцыяй, аднак, калі вы курыце, рабіце гэта з захаваннем правілаў бяспекі.

Ратавальнікі заклікаюць: не курыце ў жыллі, асабліва там, дзе спіце. Не курыце ў стомленым стане, пасля ўжывання алкаголю або снатворнага. Не кідайце непатушаныя запалкі і недакуркі ў смеццевае вядро: патушыце іх і пераканайцеся, што недакурак ці запалка не толькі не гараць, але і не тлеюць. Недакуркі трэба складваць у бляшаны слоік, напоўнены вадой. Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ў выпадку ўзнікнення пажару своечасова апавясцяць вас аб небяспецы. Ніколі не забывайце і часцей нагадвайце аб гэтым сваякам і сябрам, якія кураць: адна непатушаная цыгарэта можа загубіць цэлае жыццё!

Вераніка КАНЮТА

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС

Загаловак у газеце: Адна цыгарэта — загубленае жыццё

Чытаць на сайце https://zviazda.by/be/news/20211123/1637676806-z-pachatku-goda-z-za-neascyarozhnaga-abyhodzhannya-z-...

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть