image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Акцыя ратавальнікаў: карысная гутарка, відэафільм, падарункі (Бярэзінскі раён)

180

Акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!” працягваецца ў Бярэзінскім раёне, і на чарговую карысную гутарку сабраліся работнікі філіяла “ДРБУ №192”. На сустрэчу ратавальнікі запрасілі ўрача-нарколага УЗ “Бярэзінская ЦРБ”, страхавога агента прадстаўніцтва Белдзяржстраху.

“…Не курыць ў доме, адрамантаваць печ, не пакідаць малых дзяцей без нагляду – нескладаныя, здаецца, меры. Але ж цяжка выканальныя для некаторых людзей. А за ўласную халатнасць рана ці позна прыдзецца разлічвацца, само жыццё не раз даказвала гэтую ісціну. Так, у мінулым годзе з-за неасцярожнасці пры курэнні ў раёне загінулі тры чалавекі, усе – мужчыны…”, – эмацыянальна даносіла да людзей проціпажарныя ісціны інспектар прапаганды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Данэйка. Многа важкай інфармацыі атрымалі прысутныя і ад урача-нарколага Вольгі Жукоўскай. Яна расказала, як можна спраўляцца са стрэсам, бо мноства людзей часовае пазбаўленне ад праблем бачаць менавіта ў спіртных напоях і курэнні. Як вынік – трагедыі, разбураныя сем’і, страчанае здароўе.

На мерапрыемстве мы разыгралі пажарны апавяшчальнік: яго атрымала ў падарунак маладая матуля. Адзін з рабочых “ДРБУ №192” указаў на макеце печкі на ўсе парушэнні правіл яе ўсталявання і эксплуатацыі, за што атрымаў у падарунак вогнетушыцель. Напрыканцы людзі паглядзелі фільм “Ахвяры згубнай звычкі”, паслухалі рэкамендацыі інспектара Белдзяржстраху, што датычацца розных відаў страхавання.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть