image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вучобе ўзрост не перашкода! (Бярэзінскі раён)

385
“Вельмі задаволена, што прышла! Час не прайшоў дарма! Да таго ж, рада з вамі пазнаеміцца, бо бачу ваша прозвішча амаль што ў кожным нумары газеты!” – такія прыемныя словы прыйшлося пачуць інспектару прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях ад Ганны Якаўлеўны, удзельніцы чарговага мерапрыемства МЧС. У рамках акцыі “Не прапальвай свае жыцце!” ратавальнікі Бярэзіншчыны наладзілі навучальнае мерапрыемства для пенсіянераў, што наведваюць клуб “Сустрэча”. 

Клуб аб’ядноўвае ветэранаў педагагічнай працы раёна і з’яўляецца выдатнай платформай для рэалізацыі памкненняў і развіцця пажылых людзей. Не ўсе змаглі прыйсці на мерапрыемства, тым не менш, прайшло яно актыўна, пазнавальна і з карысцю. Напачатку жанчыны расказалі пра небяспеку, што можа напаткаць чалавека пры знаходжанні ў лесе, на вадаёме, паблізу кар’ера, на болоце. Затым мы разам тэлефанавалі ў службу ратавання, называлі безумоўныя станоўчыя бакі ўстаноўкі ў доме пажарнага апавяшчальніка, вучыліся карыстацца вогнетушыцелем. Самыя актыўныя ўдзельнікі і атрымалі ў падарунак апавяшчальнік і вогнетушыцель. Карысным быў і “лікбез” пра прынцыпы аказання дапамогі чалавеку пры адсутнасці ў яго дыхання і прыкмет работы сэрца. Напрыканцы ўдзельнікі акцыі атрымалі буклеты, брашуры і флікеры. Шматлікае дзякуй стала самым прыемным момантам мерапрыемства.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть