image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечная карэспандэнцыя нясе важкую інфармацыю (Бярэзінскі раён)

753
Добрую традыцыю накіроўваць на раёне пісьмы бяспекі працягваюць падчас акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» бярэзінскія ратавальнікі. 

Так, інспектар прапаганды падрыхтавала карэспандэнцыю для жыхароў Пагосцкага сельсавета. Вядома, не для ўсіх, а для асобнай катэгорыі: тых людзей, што стаяць на асобым кантролі ў сельскім Савеце з-за сваёй даўняй залежнасці ад спіртных напояў. А дзе спіртное – там звычайна і цыгарэта, а там і да бяды рукой падаць. Не толькі пажары, але і ўтапленні, правапарушэнні і злачынствы – наступствы злоўжывання людзьмі спіртнога. Буклеты «Не прапальвай сваё жыццё!» і «Неапалімая купіна» прыцягнуць увагу адрасатаў не толькі сваім яркім афармленнем, але і грунтоўным змесцівам. Тут і інфармацыя пра згубнасць курэння, і парады па прывядзенні печы ў парадак, і расповед пра важнасць пажарнага апавяшчальніка. Пісьмы «разляцеліся» па весках Несцераўка, Калінаўка, Вяззе, Пагост.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть