image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Даведаліся, як ратаваць і ратавацца (Клецкі раён)

863

Дзяцінства – самы пытлівы ўзрост чалавека. Малыя заўсёды хочуць ведаць усё: чаму свеціць сонца і ідзе дождж, а маланка б’е ў высокія дрэвы, адкуль з’явіліся велізарныя валуны, узгоркі і азёры, як усталяваны камбайны, самалеты ці ракеты…

Не дзіва, што дзецям цікава і тое, што знаходзіцца за варотамі пажарнай часці, а асабліва – у самім пажарным аўтамабілі!

Магчымасць даведацца, як нясуць службу выратавальнікі, атрымалі вучні Заастравецкай сярэдняй школы Клецкага раёна. У іх аграгарадку знаходзіцца пажарны аварыйна-выратавальны пост №13 д.Заастравечча. Менавіта сюды накіраваліся дзве групы школьнікаў. Дзецям работнікі МНС не толькі паказалі тэхніку і абсталяванне, але і расказалі, як ратавалі на пажары людзей, тушылі дамы і гаспадарчыя пабудовы. А пасля яны нагадалі хлопчыкам і дзяўчынкам, як паводзіць сябе ў выпадку пажару – не панікаваць, не хавацца, тэлефанаваць па нумары 101 або 112, пакідаць памяшканне, прыгнуўшыся і закрыўшы органы дыхання мокрай тканінай. У гэты дзень выратавальнікі далі і іншыя важныя парады і настаўленні дзецям напярэдадні наступлення халадоў:

–       Памятайце, што неабходна добра апранацца, каб не атрымаць пераахалоджванне або абмаражэнне, абавязкова – шапка, пальчаткі і цеплы абутак. Зімой не забывайце пра тое, што можа быць галалёд, на якім можна ўпасці і атрымаць розныя траўмы. А таксама не забывайце, што паходы на вадаёмы у гэты час – пад строгай забаронай!

Работнікі МНС на развітанне яшчэ раз нагадалі, што нельга сваволіць з адкрытым агнём, пакідаць уключанымі электрапрыборы, зарадныя прылады. А я шчэ – што важна заўсёды слухацца бацкоў і выконваць правілы бяспекі.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть