image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Не прапальвай сваё жыцце!” – заклікаюць ратавальнікі, міліцыянеры, органы мясцовай ўлады (Бярэзінскі раён)

499
На базе турыстычнага цэнтра “Юнацтва”, што размяшчаецца ў весцы Жорнаўка, прайшло чарговае засяданне пункта аховы правапарадку Бярэзінскага сельскага Савета. 

Акрамя органаў ўлады, на мерапрыемстве прысутнічаў начальнік Бярэзінскага аддзела ўнутраных спраў Андрэй Заяц, а таксама інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Данэйка. Даволі дарэчы прыйшлася тут акцыя МНС “Не прапальвай сваё жыццё!”, у першую чаргу таму, што сабралася “мэтавая аўдыторыя”: гэта людзі, што злоўжываюць спіртнымі напоямі, раз-пораз здзяйсняюць правапарушэнні, учыняюць сваркі з блізкімі. Дзе алкаголь, там, вядома, і цыгарэта, і кампанія аднадумцаў. Таму рызыка ўзнікнення пажара ў дамах такіх людзей – надзвычай высокая. Прысутным расказалі пра прычыны ўзгаранняў у раёне, прывялі сумныя лічбы гібелі людзей у агні за мінулы і цяперашні год. Уразіў людзей і фільм “Ахвяры згубнай звычкі”. Адна з жыхарак вескі Жорнаўка атрымала ў падарунак аўтаномны пажарны апавяшчальнік, паабяцала ўстанавіць яго ў доме без прамаруджвання. Людзям нагадалі, што рабіць пры ўзгаранні, асноўныя меры па прывядзенні печак у бяспечны стан. Кожны атрымаў прафілактычная памяткі і буклеты. 

Акцыя працягваецца, наступныя мерапрыемствы ў яе рамках будуць праводзіцца і з прыцягненнем урача-нарколага УЗ “Бярэзінская ЦРБ”.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть