image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Усе сілы і сродкі – на тое, каб жыць бяспечна! (Клецкі раён)

502

Сур’ёзнасць пытанняў бяспекі ніколі не ставіцца пад сумненне. Гэта таму, што ад іх залежыць наша жыццё, здароўе, цэласць маёмасці. Работнікі МНС паўсядзённа гутараць на важныя тэмы бяспекі з людзьмі розных узростаў і сацыяльных катэгорый. А падчас правядзення разнастайных прафілактычных і прапагандысцкіх акцый такая работа актывізуецца ўдвая.

Зараз у нашай краіне праводзіцца міжведамасная акцыя “За бяспеку разам”, у рамках якой суб’екты прафілактыкі дапамагаюць грамадзянам зрабіць усе, каб жыць бяспечна. У ліку шматлікіх мерапрыемстваў – сустрэчы з працоўнымі калектывамі.

29 кастрычнік начальнік Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правёў гутаркі на пажарабяспечную тэматыку з работнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – ААТ “Грыцэвічы” і сельскагаспадарчага філіяла “Клецкі” ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”.

Звяртаючыся да грамадзян, выратавальнік заклікаў ўсіх накіраваць свае сілы і сродкі на тое, каб жыць бяспечна, і даваў свае парады, як гэта ажыццявіць: не курыць у ложку, не перанакальваць печы, не перагружаць электрасеткі, не пакідаць без нагляду маленькіх дзяцей, быць уважлівымі і асцярожнымі пры выкарыстанні агню, а таксама усталяваць у домаўладанні аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які можа на ранняй стадыі выявіць задымленне і выратаваць жыццё. Уладзімір Міхайлавіч расказаў, як неабходна абслугоўваць АПА, каб ён доўга і надзейна аберагаў жыццё ад пажару.

Асобны акцэнт у сваім выступе начальнік аддзела зрабіў на правілах пажарнай бяспекі на працоўных месцх, парадку выкарыстання першасных срожкаў пажаратушэння і алгарытме выкліку службы ратавання.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть