image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Беражы і беражыся! (Мядзельскі раён)

756

У кожнага чалавека ёсць свая хата ці кватэра, у якой ён жыве. Пасля цяжкіх працоўных будняў кожны спяшаецца дадому, каб расслабіцца, адпачыць, пераапрануцца ў зручную вопратку. Дзе як не дома, мы можам быць самім сабой, адчуваць сябе спакойна, а галоўнае бяспечна. Але ж пра бяспечныя ўмовы пражывання ў сваім домаўладанні клапоцяцца далёка не ўсе…

У мэтах недапушчэння ўзнікнення пажараў па прычыне невыканання грамадзянамі элементарных правілаў пажарнай бяспекі работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі назіральнай камісіі пры Мядзельскім сельскім выканаўчым камітэце 26 кастрычніка ў рамках акцыі “За бяспеку разам” наведалі домаўладанні грамадзян, якія адносяцца да "групы рызыкі» – жыхароў, схільных да злоўжывання алкаголем, сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, абавязаныя асобы.

Выратавальнікі ў чарговы раз паказалі грамадзянам на неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі. Нагадалі пра тое, што нельга тапіць печы з адчыненымі дзверцамі, сушыць на іх тканіну, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы, распальваць печы бензінам і іншымі лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі. Сярод насельніцтва распаўсюджвалася наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Вынікам бестурботнасці грамадзян становіцца не толькі матэрыяльны ўрон, але і страта жыцця і здароўя чалавека. Каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад бяды, неабходна звяртаць увагу на любыя дробязі, а асаблівую ўвагу надаваць пытанням недапушчэння курэння ў жылых памяшканнях, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення, сачыць за станам электрычнай праводкі і электрапрыбораў, пячнога ацяплення.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть