image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Матэматыка бяспекі…(Стаўбцоўскі раён)

544

Як вы лічаце, колькі часу трэба, каб пабудаваць дом, кватэру? Год? Два гады? Напэўна, нават болей. А колькі матэрыяльных сродкаў на гэта пойдзе?

А колькі часу трэба агню, каб знішчыць тое, на будаўніцтва чаго было затрачана столькі часу, сродкаў, здароўя? Гадзіна…дзве…?

Канешне, мы не проста так звярнуліся да такога параўнання – вельмі часта наша абыякавасць, наша саманадзеянасць прыводзяць да невыпраўнага – да трагедый, у лік якіх уваходзяць, дарэчы, і пажары. На жаль, значная частка насельніцтва працягвае лічыць, што “у жыцці галоўнае - утульнасць, а бяспека – гэта пытанне другое”. А вось ратавальнікі не пагаджаюцца з такой думкай і імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб вогненных трагедый было як мага менш…

Менавіта з мэтай папярэджання пажараў у жылым фондзе работнікі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць прафілактычную работу з насельніцтвам па месцы жыхарства. Асаблівую ратавальнікі скіроўваюць на домаўладанні, у якіх пражываюць пенсіянеры, сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, грамадзяне, што злоўжываюць алкагольнымі напоямі. На гэты раз да прафілактычных мерапрыемстваў на тэрыторыі Мікалаеўшчынскага сельвыканкама ў рамках акцыі “За бяспеку разам!” далучыліся і карэспандэнты раённай газеты, і работнікі Стаўбцоўскага МРА ДУ "Дзяржэнергагазнадзор”, і, канешне, сам старшыня сельвыканкама.

Падчас правядзення аглядаў дамоў і кватэр гаспадарам нагадваюць, да якіх трагічных наступстваў могуць прывесці парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, прыводзяць прыклады рэальных пажараў з ахвярамі. Нагадваюць уладальнікам жылля і пра правілы эксплуатацыі пячнога ацяплення і электрычных прыбораў, папярэджваюць аб небяспецы пакідання малых дзяцей без нагляду, рызыках курэння ў жыллі, асабліва пасля ўжывання алкаголю. Не пакідаюць без увагі і пытанне ўстаноўкі ў памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Традыцыйна, акрамя парад па выпраўленні выяўленных парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі, кожны ўдзельнік прафілактычнага мерапрыемства атрымаў тэматычныя памяткі або лістоўкі.

А вось на тэрыторыі Старасвержанскага сельвыканкама быў праведзены сход грамадзян, на якім з пытаннямі па пажарнай бяспецы выступіў начальнік Стаўбцоўскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Герасіменка.

 – Мы ўжо не адзін раз адзначалі, што галоўная прычына вогненных здарэнняў – чалавечая абыякавасць, - адзначыў Андрэй Сцяпанавіч. – Печка сама гарэць не будзе, электрапрыборы не самі сабой ўключаюцца, а цыгарэта не падыйдзе да запалкі з прапановай “прыкурыць”. Менавіта кожны з нас сам сваімі дзеяннямі стварае вакол сябе бяспечныя або небяспечныя ўмовы. Да, ратавальнікі наведваюць домаўладанні, даюць парады, а вось прымаць рашэнне – і абавязкова правільнае рашэнне - павінны самі гаспадары!

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть