image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспека ў кожны дом (Маладзечанскі раён)

389
У Маладзечанскім раёне актыўна праходзяць пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы, абмежаваныя рэспубліканскай акцыяй “За бяспеку разам”. 

Уся прафілактычная работа маладзечанскіх выратавальнікаў накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллі непасрэдна на пачатку асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду. Выратавальнікі скарыстоўваюць літаральна кожную магчымасць сустрэцца з насельніцтвам як па месцы жыхарства, так і на працоўных калектывах.

Начальнік Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Ушацкі дваццатага кастрычніка сустрэўся і пагутарыў аб бячспечнасці жыццядзейства з калектывам ААТ “Маладзечанскі райаграсэрвіс”. Гутарка ішла аб больш пільным выкананні патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электранагравальных прыбораў і ўвогуле – прыбораў ацяплення. Гучала просьба не пакідаць без увагі сваіх састарэлых бацькоў, якія ў большай часткі гараджан жывуць у вёсках, а таксама паклапаціцца аб спраўнасці печаў у іх дамах. Увага прысутных была засяроджана і на бяспечных паводзінах дзяцей, бо адказнасць за іх учынкі па-ранейшаму кладзецца на сумленнасць бацькоў.

У заключэнне сустрэчы галоўны выратавальнік Маладзечаншчыны адказаў на пытанні прысутных работнікаў прадпрыемства і параіў усталяваць мабільнае прыкладанне “МНС Беларусі. Дапамога побач!”

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть