image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ці гатовы вы да зімы, альбо Гісторыя аднаго рэйда (Бярэзінскі раён)

222
Чарговым адрасам выезду аглядавай камісіі Багушэвіцкага сельвыканкама сталі аграгарадок Багушэвічы, вескі Галаўныя Ляды, Міхалёва. У састаў камісіі увайшлі інспектар раённага энергагазнагляду Віктар Дземяшкевіч, інспектар прапаганды РАНС Вольга Данэйка і карэспандэнт раённай газеты “Бярэзінская панарама” Анатоль Палынскі. Далучыўся да рэйду і старшыня мясцовага сельскага Савета Сяргей Шабан. Ён нядаўна прыступіў да выканання новых абавязкаў, і падобнае мерапрыемства дае яму магчымасць бліжэй пазнаёміцца з мясцовымі жыхарамі і ўмовамі іх пражывання. 

Асноўнай мэтай выезду была праверка прыватных домаўладанняў на гатоўнасць да зімы, захаванне ў жыллі норм і правілаў пажарнай і электрычнай бяспекі. Адзначым, што пераважная большасць гаспадароў адказна ставяцца да свайго быту. Вось, напрыклад, шматдзетная сям’я: у матулі хапае часу і на догляд за сям’ю дзецьмі, і на падтрыманне бяспечных умоў пражывання. Прывядзем у прыклад і сямейную пару пенсіянераў: людзі жывуць небагата, хапае пытанняў са здароўем, але ж печка дагледжаная, апавяшчальнік у парадку. Прывядзем і дрэнны прыклад: мужчына жыве ў кватэры, дзе не пераступіць з-за бутэлек, пастоянна прымае ў госці сумніўныя кампаніі. Пра пажарны апавяшчальнік не чуў. Праз месяц збіраецца ў лячэбна-працоўны прафілакторый…

Падводзячы вынік убачанаму, можна сказаць так: у любой справе яе поспех вырашае неабыякавасць і адказнасць самога чалавека. Зіма — кантралёр строгі і не даруе халатнасці. Таму тым, хто яшчэ па нейкіх прычынах не паспеў належным чынам падрыхтавацца да яе, раім зрабіць гэта ў самы бліжэйшы час. Пачысціце коміны печаў, адрамантуйце іх, паклапаціцеся аб наяўнасці топкавага ліста і раздзелкі, не перанапальвайце печы і не захоўвайце на гарачых ляжанках рэчы. Праверце сваю праводку, пры неабходнасці памяняйце яе, не перагружайце падключэннем залішніх магутных электрапрыбораў. Забараняйце свавольства з агнём і электрычнасцю дзецям, сачыце за іх паводзінамі. Памятайце, што нават самая невялічкая дробязь можа аказацца для вас трагедыяй, калі ставіцца да справы абыякава. Няхай зіма будзе для вас спакойнай і ўтульнай.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть