image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пра бяспеку – кожнаму (Старадарожскі раён)

279

З надыходам асенне-зімовага перыяду сітуацыя з пажарамі ў краіне абвастраецца. На вуліцы становіцца прыкметна халадней і людзі актыўна пачынаюць абаграваць сваё жыллё. У гэты перыяд асабліва важна не даць забыцца грамадзянам, што да пытанняў пажарнай бяспекі неабходна падысці з усёй адказнасцю.

Таму ў Старадарожскім раёне ратавальнікі актыўна праводзяць пажарна-прафілактычную працу ў жылым сектары. У ходзе рэйду работнік МНС правёў з жыхарамі тлумачальныя гутаркі аб правілах эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Паказаўшы жыхарам на наяўныя парушэнні, выратавальнік заклікаў не ігнараваць рэкамендацый службы выратавання.

– Не адкладайце на заўтра рамонт печы, праверку стану электраправодкі – усё гэта толькі ў вашых інтарэсах. Не дапусціце, каб ваша лянота і бестурботнасць прывялі да бяды.

Таксама грамадзянам нагадалі правілы аб парадку паведамлення аб пажары ў пажарную службу і дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару. У домаўладаннях, дзе жывуць дзеці работнік МНС звярнуў ўвагу бацькоў на недапушчальнасць пакідання дзяцей без нагляду.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть