image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Радашковічах пасля рэканструкцыі адкрылі пажарнае дэпо (газета "Звязда")

608

Абноўленае падраздзяленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях будзе абслугоўваць сам пасёлак, у якім пражывае звыш шасці тысяч чалавек, населеныя пункты на тэрыторыі Радашковіцкага сельскага Савета, а таксама найбліжэйшыя вёскі Мінскага раёна. Акрамя таго, у зоне адказнасці пажарнага дэпо — школы, медыцынскія ўстановы, прадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі пасёлка.

— Адкрыццё падраздзялення МНС у Радашковічах — вынік планамернай работы, — адзначыў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Аляксандр КРУЧАНАЎ. — Сёння на месцы старой часці, якая не адпавядала тэмпам развіцця і патрабаванням рэгіёна ў плане забеспячэння пажарнай бяспекі людзей, мы бачым новы будынак, укамплектаваны сучаснай тэхнікай, што дазволіць дастаткова аператыўна рэагаваць на ўсе надзвычайныя сітуацыі. На наступны год мы запланавалі адкрыццё пажарнага дэпо ў Беразіне.

Як запэўніў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр ХУДАЛЕЕЎ, у хуткім часе ратавальнікі дакажуць, што кожны жыхар можа разлічваць на аператыўную дапамогу. «Для асабовага складу створаны камфортныя ўмовы нясення службы, падтрымкі добрай фізічнай формы, а гэта дазваляе ратавальнікам павышаць эфектыўнасць баявой работы, выконваць задачы па абароне жыцця і здароўя людзей», — адзначыў прадстаўнік ведамства.

Абноўленае падраздзяленне ўкамплектавана сучаснай пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікай і абсталяваннем. Безумоўна, усё гэта дазволіць яшчэ больш аператыўна рэагаваць на надзвычайныя здарэнні. Праўда, лепш, каб іх увогуле не было.

Вераніка КАНЮТА

Чытайце таксама ТУТ

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть