image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Не дапусціць пажару, захаваць сваю маёмасць (Маладзечанскі раён)

377

Пажары нясуць за сабой вялікі матэрыяльны ўрон. Часцяком, акрамя сцен ад домаўладання, нічога не застаецца. Таксама агонь, які выходзіць з пад кантролю, можа пазбавіць чалавека жыцця. Кожны павінен разумець, што пажару нельга дапускаць. Ад таго, як мы ведаем і выконваем правілы пажарнай бяспекі, залежыць наша дабрабыт і жыццё.

Пажарна-прафілактычнае мерапрыемства з супрацоўнікам Маладзечанскага горрайаддзела па НС прайшло ў вёсцы Конавічы дваццаць восьмага верасня. На ім прысутнічалі жыхары вёскі, якія клапоцяцца аб сваёй бяспецы. Прысутныя атрымалі інфармацыю аб правілах пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, веды па выкарыстанню і працаздольнасьці аўтаномных пажарных абвяшчальнікаў, стану печаў і электраправодкі. Пасля мерапрыемства ўсе атрымалі лістоўкі і памяткі пра пажарную бяспеку, каб помніць пра тыя простыя дзеянні, якія дапамогуць папярэдзіць пажар.

Таксама праводзілася размова аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без дагляду. Дзеці яшчэ не разумеюць той небяспекі ў поўнай меры, якую нясуць запалкі, электраабсталяванне, адчыненае акно і шмат іншага, таму дарослыя павінны кантраляваць і не пакідаць іх адных.

Павінна быць так, каб сеўшы элемент сілкавання ў пажарным абвяшчальніку, альбо печ, якая патрабуе рамонту, хвалявла не толькі супрацоўнікаў МНС, старастаў вёсак, старшынь сельскіх Саветаў, але і домаўладальнікаў. Спадзяёмся, что разам мы прадухілім пажары, пераканаем насельніцтва выконваць правілы пажарнай бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть