image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Хатні ачаг у кожнага свой (Мядзельскі раён)

344

С кожным днём усё бліжэй і бліжэй падступае ацяпляльны сезон і, як сведчыць статыстыка, найбольшая колькасць пажараў адбываецца менавіта ў гэты перыяд і менавіта ў прыватным жылым сектары. А асноўнай іх прычынай з’яўляецца непасрэдна чалавечы фактар.

Як вядома, пажар лепш папярэдзіць, чым яго тушыць. Таму днямі работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі назіральнай камісіі пры Княгінінскім сельскім выканаўчым камітэце, а таксама карэспандэнтам раённай газеты “Нарачанская зара” наведалі домаўладанні грамадзян, якія адносяцца да “групы рызыкі” – жыхароў, схільных да злоўжывання спіртнымі напоямі.

Заязджаем у першы на нашым шляху населены пункт. Тут пражывае грамадзянін, які, са слоў старшыні сельвыканкама “амаль усё сваё жыццё правёў у месцах зняволення” і які “аб словах парадак і самастойнасць ведае толькі са слоў акружаючых яго людзей”. Што ж, заходзім у хату, але гаспадара на месцы не знаходзім. Затое “горы недакуркаў” размяшчаюцца каля кожнай печкі. Так – так, вы не недачулі, менавіта горы.

–       Раней за ім такога не назіралася. Наведваем яго вельмі часта і пытанняў у плане пажарнай бяспекі не было, а тут… – дзеліцца сваім меркаваннем інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Накіроўваемся далей… На нашым шляху яшчэ некалькі няўдалых спроб трапіць ў домаўладанні. Але ж, як кажуць, хто шукае, той заўсёды знойдзе – гаспадара наступнага домаўладання рэйдавая група, у літаральным сэнсе, “зняла са шляху”. Заходзім у хату…на першы погляд гаспадар крыху турбуецца пра парадак у сваім домаўладанні, але ж аб пажарнай бяспецы ён забыўся – печка патрабуе рамонту, ды і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія дарэчы ўстаноўлены ў хаце, “забыліся”, што такое своечасовае абслугоўванне.

Яшчэ праехалі некалькі адрасоў са спіска і ўдасканаліліся, што, хоць людзі і злоўжываюць спіртным, але пытанням бяспекі надаюць належную ўвагу, што не скажаш пра апошнюю хату на нашым шляху. “Пунктам прызначэння” стала домаўладанне па вуліцы Зялёнай у аграгарадку Княгінін. Нас ніхто не сустракае. Хіба толькі беспарадак, які творчым назваць нельга. Застаём гаспадароў у не самым цвярозым настроі. Дым ад цыгарэт, не зусім прыемны пах раскіданых паўсюль рэчаў і адходаў…Той самы выпадак, калі нават заўзятыя праціўнікі масачнага рэжыму памянялі б сваё меркаванне на час такога візіту. Работнікі МНС праводзяць тлумачальную гутарку з жыльцамі, што не вызывае адабрэння ў гаспадыні. Апраўданні па нарастаючай пераходзяць у крык. І, мабыць, што гэта тыпавая рэакцыя пры любой спробе ўсіх зацікаўленых выйсці на кантакт і заклікаць гаспадароў да выканання правілаў пажарнай бяспекі. Тут на дапамогу прыходзіць мясцовы ўчастковы інспектар раённага аддзела ўнутраных спраў. Што ж? Справа, як кажуць, гаспадарская і кожны выбірае свой сцэнарый жыцця…

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть