image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Выбар на карысць здароўя (Стаўбцоўскі раён)

417
Мабыць, большасць з нас лічыць, што ратавальнікі – гэта людзі, якія ведаюць і выконваюць усе правілы бяспекі, прычым ведаюць гэтыя правілы “на зубок”. Аднак, не ўсё так проста: ратавальнікам, як і звычайным людзям, каб ведаць, неабходна вучыць, паўтараць, замацоўваць. 

Таму і не выклікае здзіўлення тое, што ў рамках правядзення агульнага сходу Стоўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях была арганізавана сустрэча ратавальнікаў з прадстаўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі раённага аддзела ўнутраных спраў. Інспектар ДПС чарговы раз нагадаў пра неабходнасць выканання правілаў дарожнага руху, тым больш, што ратавальнікі як ніхто іншы разумеюць: правілы бяспекі – правілы жыцця. Акрамя таго, на сустрэчы прысутнічалі і прадстаўнікі Стаўбцоўскай раённай бальніцы, якія акцэнтавалі ўвагу ратавальнікаў на неабходнасці не толькі ратаваць чужоё жыццё, але і памятаць пра сваё здароўе і жыццё. А ратавальнікі не сталі губляць час дарэмна – адразу пасля сходу накіраваліся ў суседняе памяшканне, дзе праводзілася вакцынацыя ад віруса COVID-19.

–       У жыцці кожнага з нас бываюць моманты, калі неабходна рабіць пэўны выбар, – адзначыў начальнік райаддзела Андрэй Герасіменка. – Сёння мы зрабілі свой выбар… выбар на карысць здароўя.

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть