image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Адзіны дзень бяспекі для першакурснікаў (Слуцкі раён)

350

У рамках Адзінага дня бяспекі работнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі тэматычную гутарку з першакурснікамі ДУ “Слуцкі дзяржаўны каледж”. Спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю распавяла навучэнцам і разам з імі замацавала веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці, пазнаеміла з алгарытмам правільнага карыстання вогнетушыцелем. Вучні слухалі з асаблівай зацікаўленнасцю, бо пытанні бяспекі займаюць адно з галоўных месц ў жыцці кожнага чалавека.

Акрамя гутарак, цікавай і пазнавальнай стала інтэлектуальная віктарына. Напрыклад, «Дзе логіка?» прымусіла навучэнцаў знаходзіць лагічныя сувязі паміж прадметамі, з'явамі і людзьмі, якія адлюстраваны на малюнках. У ходзе гутаркі ўвазе навучэнцаў былі прадстаўлены пытанні рознага характару. Ад таго, як трэба сябе павоздіць пры ўзнікненні пажара і якія яшчэ небяспечныя сітуацыі могуць стацца з вучнямі у жыцці, да таго, што трэба заўсёды выключаць электрапрыборы, калі кудысьці ідзеш з хаты ці кватэры і інш. Кожны адказваў і абгрунтоўваў правільнасць свайго адказу, але як жа пакінуць такі энтузіязм без увагі? Кожны вучань прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемстве і быў адзначаны наглядна-выяўленчай прадукцыяй.

У канцы сустрэчы вучням прэзентаваны мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач» – інфармацыйны дапаможнік у гаджэце, які дапаможа зарыентавацца ў любой надзвычайнай сітуацыі, правільна аказаць першую дапамогу, даведацца аб неспрыяльнай або небяспечнай прыроднай з'яве, а таксама праверыць свае веды аб бяспецы, а таксама падкажа, як хутка аказаць першую дапамогу чалавеку, які знаходзіцца паміж жыццём і смерцю.

 

 

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть