image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Адзіны дзень бяспекі ў працоўных калектывах (Старадарожскі раён)

476
Як часта можна пачуць фразу: «Я не ведаў, а што трэба было так?» Так людзі кажуць звычайна, калі здарылася нешта непрыемнае. Аднак, як вядома, няведанне не вызваляе ад адказнасці. Таму прафілактычныя мерапрыемствы па павышэнню ў насельніцтва кампетэнтнасці ў галіне пажарнай бяспекі такія важныя. 

У Старадарожскім раёне працягваюцца сустрэчы ратавальнікаў з жыхарамі раёна, мэта якіх звярнуць увагу насельніцтва на неабходнасць няўхільнага выканання правілаў пажарнай бяспекі.

Выконваючы абавязкі першага намесніка начальніка Ангеліна Дарошка правяла сустрэчу ў рамках Адзінага дня бяспекі ў працоўным калектыве ДУА «Яслі-сад № 1 горада Старыя Дарогі». У сваім выступленні вогнеборца засяродзіла ўвагу на статыстыцы МНС, прывяла прыклады вогненных трагедый, што здарыліся ў гэтым і мінулым гадах на тэрыторыі раёна і сталічнай вобласці.

− Парушаючы правілы бяспечных паводзін у побыце, эксплуатуючы няспраўнае пячное ацяпленне, электраабсталяванне, наўрад ці людзі думаюць пра тое, што іх дзеянні могуць прывесці да трагічных наступстваў, – звярнула ўвагу прадстаўніца МНС. З году ў год, адкладваючы важныя для сваёй бяспекі мерапрыемствы на далёкае «потым», гаспадары рызыкуюць застацца без даху над галавой . Прычын для ўзнікнення пажару дастаткова, але практычна ў любым з іх вінаватым з'яўляецца сам чалавек. І пакуль не адбылася бяда, ніхто не задумваецца над тым, што яе можна было пазбегнуць.

Ангеліна Андрэеўна расказала прысутным аб карысці аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і правілах карыстання вогнетушыцелем.

Для таго, каб даведацца пра бяспеку трохі больш, яна прапанавала ўсталяваць прысутным на мабільны тэлефон дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач». У канцы сустрэчы кожны змог атрымаць адказ на сваі пытанні і атрымаць карысную літаратуру ў падарунак ад МНС.

 

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть