image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ваша бяспека – наш клопат (Клецкі раён)

629

Цікава складзена наша жыццё: куды ні глянь – паўсюль дзіўныя, незвычайныя рэчы, падзеі, людзі… Нездарма чалавеку хочацца як мага даўжэй атрымліваць асалоду ад кожнага пражытага дня, адчуваць сябе ўпэўненым у тым, што жыццю нічога не паграджае. Але гэта не так і проста. Асабліва для тых, хто ужо пражыў шмат гадоў, і ўжо з-за ўзросту ці стану здароўя проста не мае магчымасці самастойна клапаціцца аб сабе і сваёй бяспецы.

Выратавальнікі Беларусі аб’ядналі свае сілы і намаганні, каб звярнуць увагу грамадскасці на гэта пытанне, і арганізавалі правядзенне акцыі “З клопатам аб бяспецы малой радзімы”. Амаль у кожным населенным пункце краіны работнікі МНС праводзяць сустрэчы і гутаркі з людзьмі сталага ўзросту, з іх дзецьмі і ўнукамі, заклікаючы клапаціцца аб тых, каму неабходна дапамога і падтрымка.

У Клецкім раёне ў аграгарадку Сіняўка прайшло адно з мерапрыемстваў названай акцыі. Месцам збору дарослых і дзяцей стала пляцоўка на стадыёне каля шолы. Пакуль выратавальнікі дэманстравалі сваё абсталяванне і тэхніку, вучылі жадаючых карыстацца вогнетушыцелем, у адным з пакояў школы адбыўся сельскі сход, удзел у якім прыняў начальнік Клецкага РАНС Уладзімір Вашкевіч. У сваім звароце да сяльчан ён закрануў шмат сур’ёзных тэм, якія датычацця бяспекі, аднак галоўны пасыл размовы – неабходна клапаціцца аб сваіх блізкіх і родных людзях, дапамагаць ім жыць бяспечна, справай даказваць сваю ўдзячнасць. Напрыклад, проста ўстанавіць у пакоі сваёй сталай матулі пажарны апавяшчальнік, ці замяніць у хаце дзядулі разеткі, паставіць каля тэлефона таблічку з нумарам службы ратавання… Ды шмат чаго яшчэ добрага мы можам зрабіць…

У такім жа ракурсе вяла і размову з дзецьмі інспектар прапаганды Вольга Іванейчык: “Вы павінны не толькі сама добра ведаць і выконваць правілы бяспекі, але і дапамагаць сталым людзям, асабліва тым, хто жыве адзін і не можа сам сабе дапамагчы”. Інспектар правяла віктарыну па АБЖ, падчас якой дзеці маглі паказаць свае веды і атрымаць вельмі карысныя для дома рэчы – аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і вогнетушыцелі. Хлопчыкі і дзяўчынкі паабяцалі, што атрыманыя падарункі яны абавязкова перададуць сваім родным бабулям і дзядулям, каб у іх хатах было бяспечна!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть