image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Урокі бяспекі для першакласнікаў Мядзельшчыны

415

“Нараджэнне дзіцяці – гэта вельмі важны крок у жыцці кожнага чалавека. Выхоўваючы дзяцей, цяперашнія бацькі выхоўваюць будучую гісторыю нашай краіны, а значыць – і гісторыю свету”, – так у свой час сказаў педагог і пісьменнік Антон Сямёнавіч Макаранка, і гэтыя словы добра вядомыя работнікам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Бо дзеці - гэта наша будучыня. Сёння мы павінны прыкласці максімум намаганняў для таго, каб гэта будучыня была мірнай і бяспечнай.

1 верасня выратавальнікі направіліся ва ўстановы адукацыі Мядзельшчыны, каб павіншаваць вучняў з пачаткам навучальнага года. Гэты дзень яны прысвяцілі ў першую чаргу тым, хто ў першы раз пераступіў школьны парог і апынуўся за партай. Першакласнікі – самая ўразлівая катэгорыя навучэнцаў, якім толькі-толькі трэба будзе адаптавацца да школьнага жыцця. Цяжкасці пільнуюць яго ўжо ў самыя першыя дні навучання ў школе, гэтыя дзеці больш за ўсіх схільныя знешняму ўплыву.

Што такое надзвычайная сітуацыя? Якія існуюць крокі выратавання? Якія небяспекі могуць паўстаць у грамадскіх месцах і ў транспарце, у жыллі і на прыродзе? Які нумар неабходна набрать, калі табе патрэбна дапамога? На гэтыя і многія іншыя пытанні работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыях адказалі на ўроках бяспекі, якія правялі ў гэты дзень ва ўстановах адукацыі ў рамках акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!”.

Гутаркі праходзілі весела і жыва, але галоўнае, што засвоілі першакласнікі, – не грэбаваць правіламі бяспекі, бо ад іх залежыць жыццё і здароўе.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть