image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Арганізуем свой бяспечны паход у лес (Слуцкі раён)

1016

Вось і наступіла найпрыгажэйшая пара для аматараў паходаў у лес за дарункамі прыроды ды хвілінкамі асалоды свежым паветрам. Многія грамадзяне ў выхадныя дні адпраўляюцца ў лес за порцыяй добрага настрою – па грыбы, аднак, каб чаканне чагосьці добрага не ператварылася ў страх ды жах, неабходна перад паходам у царства жывой прыроды вывучыць рэкамендацыі ратавальнікаў.

Для таго, каб пазбегнуць непрыемных сітуацый і не прымушаць хвалявацца родных ці блізкіх, неабходна перад тым, калі сабраліся ў лес, абмеркаваць з імі маршрут і час вяртання, а таксама перад паходам у лес надзець на шыю свісток, папоўніць баланс сотавага тэлефона і праверыць зарад батарэі. Не лішнімі будуць компас, запалкі, нож, невялікі запас вады і прадуктаў харчавання. Тым, хто пастаянна карыстаецца лекамі, а гэта, перш за ўсё, тычыцца пажылых людзей, трэба мець пры сабе медыкаменты.

Адзенне павінна быць яркім, у камуфляжы вас могуць не знайсці і з трох метраў. Лепш за ўсё апранаць рудыя, чырвоныя, жоўтыя, белыя курткі, добра наляпіць на адзенне флікер. Старайцеся запамінаць па шляху як мага больш прадметаў: нейкія незвычайныя дрэвы, камяні, тады будзе прасцей вяртацца назад да зыходнай кропкі.

Калі ўсё ж такі здарылася так, што вы заблукалі, то і ў гэтым выпадку пры валоданні пэўнымі навыкамі не варта панікаваць. Прыслухайцеся: шум трактара чуваць за 3-4 км, брэх сабакі – за 2-3 км, цягнік, які ідзе, – за 10 км. Трэба ісці на гук. Шукайце лініі электраперадач, сцяжынкі, ідзіце ўздоўж іх, вы абавязкова выйдзеце да людзей. Калі на шляху сустрэўся ручай ці рака, ідзіце ўніз ўзжоўж плыні – яны заўсёды прывядуць да людзей. Патэлефануйце па тэлефоне МНС " 101 " або " 112 " і паведаміце, з якога населенага пункта і якога раёна ўвайшлі ў лес, апішыце, што бачыце па баках. Але нават калі вы апынуліся ў лесе без тэлефона, то ўсё роўна супакойцеся і настройцеся на добры зыход. Калі пачынае цямнець, то зарыентуйцеся на мясцовасці і падумайце, дзе арганізаваць начлег. Для начлегу падыдзе яма ад выварачанага з коранем дрэва. З галінак зрабіце прытулак накшталт будана, ды подсціл з падручных матэрыялаў. Ліст газеты калі засунуць яго пад вопратку, паменшыць цеплааддачу ўдвая. Такі ж эфект дае і лістота, якая набіта пад вопратку. Паспрабуйце знайсці ваду. Арганізуючы начлег, паклапаціцеся, каб тыя, хто шукае вас, не прайшлі міма, павесьце на кусты кепку, ліст паперы, абламайце галінкі, каб прыцягнуць увагу.

Пры выкананні ўсіх рэкамендацый ратавальнікаў ваш паход у лес прынясе толькі станоўчыя эмоцыі і ўспаміны.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть