image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рубрыка “Непрыдуманая гісторыя”: Пажар у Наваселках, альбо Як нельга тапіць печку… (Бярэзінскі раён)

915

–       Я тапіла печку два дні – у чацвер і пятніцу. Трэба было і яблыкі прасушыць, і сагрэцца: дні зараз сырыя і даждлівыя, – расказвае ратавальнікам Вера Пятроўна (імя і імя па бацьку зменены).


На пытанне, ці ведала, што перанакал печы можа скончыцца пажарам, пенсіянерка паціскае плячыма: думала, што яе гэта не закране. На пытанне, чаму няма пажарнага апавяшчальніка ў доме – таксама “грунтоўны” адказ: “жывем тут не пастаянна, навошча апавяшчальнік?”.

…Вечарам 27 жніўня пажарныя аўтамабілі спяшаюцца ў веску Наваселкі Пагосцкага сельсавета: згодна тэлефоннага званка на лінію 101, тут гарыць столь у жылым доме. Пажар разгараецца ў доме 74-гадовай жанчыны. Пакуль едуць пажарныя, мясцовыя жыхары, суседзі, тушаць агонь у комнаце і на гарышчы… Ратавальнікі канчаткова ліквідуюць узгаранне, пацярпелых няма. Як высветлілася пазней, пажар паспачаўся ад перанакалу печы.

Такая прычына пажару, як парушэнне людзьмі правілаў карыстання печчу, трымае “пальму першынства” сярод усіх магчымых прычын узгаранняў у Бярэзінскім раёне. Перанакал печкі вельмі часта прыводзіць да бяды. Вялікая памылка – думаць, што пры інтэнсіўнай топцы ў доме хутка стане цёпла. Хутчэй – прывядзе да пажару. Лепш пратапіце печку двойчы невялікай колькасцю дроў. Дбайны гаспадар таксама разумее, што печ і яе дымаход да новага ацяпляльнага сезона трэба патынкаваць і пабяліць, пачысціць ад сажы, праверыць спраўнасць дзверкі, прыбіць перад ёю металічны ліст для абароны падлогі ад выпадкова выпадаючых вугалькоў. Не забывайце прыбіраць з гарачай ляжанкі рэчы – пры моцным нагрэве яны здольныя загарэцца.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть