image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Клапоцімся пра бяспеку малой Радзімы (Бярэзінскі раён)

1063
Навучальнае мерапрыемства арганізавалі раённыя ратавальнікі ў аграгарадку Мікулічы. Тут ля мясцовай школы сабраліся людзі, каб нясумна і карысна правесці час.

Напачатку інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях распавяла пра пажары ў раёне і іх прычыны, нагадала пра меры па бяспечнай эксплуатацыі печаў і электраабсталявання, недапушчальнасць курэння ў доме, неабходнасць строга кантраляваць заняткі малых дзяцей. Нялішнім стаў напамін пра простыя нумары экстранных служб: як паказвае жыццё, у паніцы і хваляванні людзі часта забываюцца нават самы просты нумар – 101. Падчас работы гульневай пляцоўкі кожны змог праверыць, ці дбайны ён гаспадар: спатрэбілася ўказаць на парушэнні правілаў карыстання печчу, адказаць на пытанні віктарыны, патушыць умоўнае ўзгаранне на пліце, расказаць пра важнасць пажарнага апавяшчальніка ў доме. Гэты карысны прыбор “паселіцца” ў бліжэйшы час у адным з мясцовых дамоў: адна з жанчын атрымала яго ў падарунак. Усім прысутным нагадалі пра важнасць вогнетушыцеля ў аўтамабіле, нагадалі прынцып яго дзеяння. Кожны атрымаў буклеты ад службы ратавання, што не дадуць забыцца пра важныя правілы. Акцыя працягваецца.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть