image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Клопат пра чалавека – важная справа (Мядзельскі раён)

416

Вось ужо другі год запар па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканская акцыя МНС «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы», якая накіравана на праяўленне ўвагі, падтрымкі і цяпла да людзей «залатога ўзросту» і, што самае галоўнае, стварэнне для іх бяспечных умоў пражывання.

Летні перыяд прыбліжаецца да свайго фінальнага завяршэння. Якім жа яно –лета, нам запомнілася? Формула была вельмі простая і запомнілася ўсім без выключэння сонечнымі, цёплымі, вясёлымі, прадуктыўнымі і самае важнае – бяспечнымі дзянькамі. Часцяком у штодзённым кругавароце сяляне і дачнікі забываюць пра бяспеку. Каб прадухіліць узнікненне той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, а заадно і адцягнуць ад спраў паўсядзённых, ратавальнікі прапанавалі годную альтэрнатыву: правесці час з карысцю ў рамках акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».

На гэты раз работнікі МНС падаравалі бяспечнае мерапрыемства карэнным жыхарам і гасцям вёскі Малая Сырмеж, што ў Нарацкім сельскім савеце. Дзень быў выбраны невыпадкова – менавіта 21 жніўня споўнілася 175 год з таго моманту, калі Малая Сырмеж узгадваецца як вёска маёнтка Кабыльнікі. Ды і, як вядома, пільнасць людзей у плане бяспекі губляецца менавіта ў выхадныя дні.

Без увагі ў гэты дзень не застаўся ніхто. Бабулі, дзядулі, дарослыя і рабятня з азартам ўключыліся ў прапанаваныя актыўнасці і з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах. Хлопчыкам і дзяўчынкам, напрыклад, да спадобы прыйшоўся «бяспечны кавёр», праходзячы які, рабятня ўспамінала правілы бяспечных паводзін на вуліцы, на дарозе, ў хаце, на вадзе і многае іншае. Дарослым жа, было прапанавана замяніць элемент сілкавання ў аўтаномным пажарным апавяшчальніку, але не проста так, а надзеўшы на рукі крагі. У кагосьці гэта атрымлівалася хутка, а камусьці прыходзілася павазіцца.

А вось пажарны аўтамабіль «прыйшоўся да спадобы» не толькі дарослым, але і малым – хлопчыкі і дзяўчынкі, апрануўшы баявое аддзенне ратавальніка, уладкоўваліся ў аўтацыстэрне і адчувалі сябе сапраўднымі ратавальнікамі. Ды і ахвотнікаў займець фота з каларытным сабакам Маршалам было ў гэты дзень вельмі шмат.

Час прайшоў незаўважна, удзельнікі мерапрыемства з добрым настроем, падарункамі і, галоўнае, з атрыманымі ведамі накіраваліся дадому займацца сваімі паўсядзённымі сялянскімі справамі.

   

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть