image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Слуцкія выратавальнікі – аб бяспецы дзецям: кажам і паказваем!

179

Прывіваць чалавеку ў раннім узросце асновы бяспекі жыццядзейнасці – гэта значыць закладваць у яго будучыню жыццёвую ўпэўненасць і самастойнасць. У Слуцкім раёне вельмі актыўна праводзіцца работа ў гэтым кірунку.

У рамках рэспубліканскай акцыі "Канікулы без дыму і агню!" слуцкія ратавальнікі правялі заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, якія накіраваны на падрыхтоўку дзяцей да дзеянняў ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі рознага віду. Таксама для рабят была арганізавана экскурсія па пажарнай аварыйна-выратавальнай частцы, якія наведваюць прышкольны лагер у ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Слуцка». Начальнік змены ды камандзір аддзялення з задавальненнем паказалі вучням і педагогам каравульныя памяшканні, спартыўную залу, пакоі адпачынку пажарных, якія заступілі на дзяжурную змену. Дзецям было вельмі цікава паслухаць пра тое, як ажыццяўляецца служба ў падраздзяленнях. Падчас правядзення экскурсіі па пажарнай частцы дзеці былі вельмі актыўныя і дапытлівыя, усім, без выключэння хацелася не толькі ўбачыць, але і прымерыць прадметы баявога адзення на сябе. Вялікае ўражанне выклікала пажарная тэхніка, хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі пасядзець у кабіне пажарнага аўтамабіля і на імгненне адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі. Пажарныя прадэманстравалі абсталяванне аўтамабіляў, якое прымяняецца пры тушэнні пажараў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть