image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У цэнтры ўвагі… (Стаўбцоўскі раён)

480

Краму «Дзіцячы свет» у горадзе Стоўбцы смела можна лічыць «сябрам школьнікаў і іх бацькоў»: сюды напярэдадні новага навучальнага года за набыццём школьных тавараў накіроўваюцца амаль усе жыхары раёна. Таму менавіта адсюль і ўзяла свой старт акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!».   Ратавальнікі Стаўбцоўшчыны на некалькі дзён сталі паўнапраўнымі работнікамі ў сферы гандлю: аднак, прапануюць яны пакупнікам не проста школьны тавар, а «тавары бяспекі», напрыклад, аўтаномны пажарны апавяшчальнік, а таксам - веды…веды пра правілы бяспечных паводзін. Так, падчас пакупкі дзеці і дарослыя маюць магчымасць пагутарыць з ратавальнікамі, прыняць удзел у віктарыне, разгледзець пэўную надзвычайную сітуацыю і, канешне, атрымаць падарунак на памяць. Што тычыцца бацькоў, то для іх сустрэчы з ратавальнікамі – гэта яшчэ адзін напамін пра тое, што дзяцінства павінна быць шчаслівым і бяспечным, і адказваюць за гэта, у першую чаргу, бацькі.

На першым этапе акцыі да мерапрыемстваў далучыліся і актывісты раённага аддзялення Беларускага рэспубліканскага саюза моладдзі, якія таксама лічаць, што жыццё кожнага з нас абавязкова павінна быць бяспечным. А ратавальнікі, між іншым, не засталіся абыякавымі да дабрачыннай акцыі «У школу з добрым сэрцам» і папоўнілі «Скрыню дабрыні» тэматычнымі раскладамі заняткаў, закладкамі і размалёўкамі.

Першы этап акцыі будзе доўжыцца да 1 верасня, таму ў кожнага з нас ёсць яшчэ магчымасць набыць неабходныя школьныя тавары, а разам з імі і веды пра бяспечныя паводзіны!

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть