image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Разгадваем “Шыфр “112” разам са службай ратавання (Бярэзінскі раён)

161

Апошняя чацвертая змена аздараўленчага лагера “Папараць-кветка” Бярэзінскага раёна прыняла для адпачынку 130 дзяўчат і хлопцаў з Копыльскага раёна.

Акрамя традыцыйнай гутаркі і прагляду фільма, дзецям прапанавалі разгадаць “Шыфр “112”. Гульня пад такой назвай прайшла на тэрыторыі лагера і патрабавала яна ад дзяцей нямалых ведаў і здольнасцей: трэбы было і здаць экзамен па бяспецы, і патушыць умоўнае ўзгаранне, і выратавацца на “балоце”, і вызначыць ядавітыя і ядомыя грыбы, і намаляваць прычыну ляснога пажару. На кожным з шасці этапаў суддзя ўважліва слухаў адказы дзяцей і выстаўляў адзнаку іх ведам. Спатрэбіўся выхаванцам і нямалы спрыт: на этапе “Водная лакацыя” трэба было дакладна падаць ратавальны сродак умоўнаму пацярпеламу на вадзе, а на этапе “Балотная лакацыя” – правільна і максімальна хутка прасці балота па купінах. Па выніках спаборніцтваў вызначаны лепшыя на кожным з этапаў, а таксама агучаны агульнакамандны вынік. Добры настрой, адноўленыя веды пра бяспеку – галоўнае, што дзеці возьмуць для сябе пасля мерапрыемства.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть