image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Запалкі – гэта не цацка!”: акцыя ў дашкольных установах адукацыі Бярэзіншчыны

507

–       Я з запалкамі не гуляю!

–       А ў нас дома ніхто не курыць!

–       А я па вас засумавала!

Дзіцячы шчэбет вітае інспектара прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях, варта толькі пераступіць парог дзіцячага садка. Штогадовая акцыя “Канікулы без дыму і агню” закранае не толькі аздараўленчыя лагеры, але і дашкольныя ўстановы адукацыі. Так, навучальныя заняткі прайшлі для выхаванцаў дзіцячых садкоў №2, №4, №8 г.Беразіно. Знаемства, кароткі ўступ і гульні – тая праграма, якая не стамляе малых, найбольш ім падабаецца і дазваляе закласці ў іх свядомасць важкія правілы, веданне якіх здольнае не дапусціць надзвычайнай сітуацыі, а ў пэўных абставінах – і выратаваць жыццё. Разам з дзецьмі мы разгадваем загадкі, разбіраемся, якія ёсць у доме бяспечныя і небяспечныя прадметы і рэчывы, тэлефануем у службу ратавання, правільна эвакуіруемся падчас гульні “Агонь-дым-вуліца”. А яшчэ даем цвердае абяцанне не чапаць запалкі, не хадзіць адным да вады, не карыстацца самастойна электрапрыборамі і газавай плітой, не хадзіць нікуды з незнаёмцамі.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть