image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рубрыка “Ганарымся і захоўваем”: установа адукацыі “Нацыянальны дзіцячы аздараўленча-адукацыйны цэнтр “Зубраня”(Мядзельскі раён)

1015

У гушчы старых бяроз, як сляза, што ўпала з неба, блішчыць велізарнае возера. Якое яно прыгожае! Апавяданні пра яго чарадзейства перадаюцца з вуснаў у вусны, з пасёлка ў пасёлак і нават у далёкія краіны. Назвалі гэтае возера жамчужынай беларускай зямлі – Нарач.

17 жніўня 1969 года сярэбраныя піянерскія горны абвясцілі пра тое, што на беразе сінявокай Нарачы адкрыўся лагер піянерскага і камсамольскага актыву школ Беларусі. З гэтага дня «Зубраня» стаў сталіцай шчаслівага дзяцінства, штабам многіх цікавых спраў і пачынанняў. Паездка ў лагер – вялікі гонар, узнагарода за прыкладную вучобу, грамадска-карысныя справы, высокі давер школьнага калектыву. На 76 гектарах сасновага бору раскінулася рэспубліка «Зубраня».

«Зубраня» прайшоў доўгі шлях станаўлення, звязаны з назапашваннем педагагічнага вопыту, павышэннем якасці працы, выпрацоўкай уласнага стылю. Ён здабыў індывідуальнасць, грамадскі статус і, галоўнае, самаадданую любоў дзетвары. Сотням тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак гэта месца запомнілася лепшымі сябрамі, крэатыўнымі важатымі, вогнішчамі і песнямі пад гітару, святамі, спаборніцтвамі, рамантычнымі паходамі.

«Зубраня» пастаянна расце, развіваецца, удасканальваецца! Зараз звычайны, на першы погляд, лагер – гэта Нацыянальны дзіцячы аздараўленча-адукацыйны цэнтр, які радуе сэрца кожнага дзіцяці і дарослага сваёй інфраструктурай, добраўпарадкаванасцю, цікавымі праграмамі і займальным адпачынкам.

Але не толькі гэтыя якасці ўвасабляе ў сабе “беларускі Артэк” – гэта яшчэ і бяспечная краіна дзяцінства. Тут робяць усё магчымае і немагчымае, каб рабятня адчувала сябе камфортна і бяпечна, ды і бацькі лішні раз не турбаваліся пра бяспеку сваіх сыночна і дачушкі. Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць у кожнай смене акцыю “Адзін дзень з выратавальнікамі”. Менавіта яркія і незабыўныя ўражанні спрабуюць падарыць “зубранятам” выратавальнікі Мядзельшчыны падчас правядзення ўжо традыцыйнай акцыі. На гульнявых пляцоўках хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем і цікавасцю спрабуюць абагнаць адзін аднаго на цацачных машынках, знайсці на сабе прышчэпкі з завязанымі вачыма, а таксама злажыць мазаіку і зняць абгортку з цукеркі, апрануўшы рукі ў крагі і многае іншае. У адных гэта атрымліваецца хутка і спрытна, іншым даводзіцца крыху павазіцца, але галоўнае, што кожны з дзетак робіць гэта з вялікай радасцю і энтузіазмам. Кожны раз вялікая колькасць дзяцей праяўляе цікавасць да пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, а кусочкі металічных пруткоў, якія дзеці пераразаюць гідраўлічным інструментам, апынаюцца ў кішэнях кожнага са словамі “На памяць!”. А вернымі і добрымі памочнікамі выратавальнікаў кожны раз становяцца валанцёры з атрада "Крылы".

Тут жа, на тэрыторыі цэнтра, створаны і дзейнічае міні-цэнт бяспекі, які адкрыў свае дзверы ў 2016 годзе і на сённяшні дзень даносіць да ўсіх наведвальнікаў правілы бяспечных паводзін пры ўзнікненні той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.

Адным з важных падзей для ўсяго калектыву ратавальнікаў аддзела з'яўляецца Рэспубліканскі злёт юных ратавальнікаў, які традыцыйна прымае Мядзельская зямля. Гэты злёт выгадаваў не адно пакаленне ратавальнікаў, якія праз усё жыццё пранясуць самыя цёплыя ўспаміны пра злёт ў «Зубраняці».

У завяршэнні хацелася б расказаць адну гісторыю… На тым месцы, дзе роўна 52 гады таму адбылася першая лагерная лінейка быў пастаўлены вялікі камень з таблічкай. Па легендзе, пад ім ляжыць капсула з пасланнем будучым пакаленням “зубранят” ад першых важатых лагера. Кажуць, што дастаць патаемнае пісьмо можна будзе толькі ў 100 – гадовы юбілейны Дзень нараджэння. Таму наша з вамі задача захаваць Нацыянальны дзіцячы аздараўленча-адукацыйны цэнтр “Зубраня” ад любых няштатных здарэнняў, ды і ганарыцца тым, што менавіта на Мядзельшчыне знаходзіцца гэта скарбніца таленту, крэатыву, навучных дасягненняў і, канечне ж, бяспекі.

Сёння, 17 жніўня, “Зубраня” адзначае свой чарговы Дзень нараджэння, таму ў гэты дзень хацелася б пажадаць калектыву ўпэўненасці, стабільнасці, крэатыву, энтузіязму, мэтанакіраванасці, рашучасці і геніяльных ідэй.

 

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть