image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзяцінства яркая пара (Мядзельскі раён)

460
Лета – пара весялосці і бесклапотнасці, у асаблівасці для дзетак. Дарослым жа застаецца быць празмерна ўважлівымі, бо небяспека можа падсцерагчы дзіця дзе згодна. 

З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, звязаных з узнікненнем пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах у рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 11 жніўня наведалі дзіцячы садок, что ў вёсцы Палессе Мядзельскага раёна. Кожны дзень дзіцяці тут насычаны незабыўнымі падзеямі. Ім няма калі сумаваць. Вось і ратавальнікі паспрабавалі насыціць дзень “бяспечным мерапрыемствам”.

Падчас мерапрыемства дзеці з дапамогай ратавальнікаў успомнілі як паводзіць сябе паблізу вадаёмаў у летні перыяд, не засталіся без увагі і дзеянні пры ўзнікненні пажару, а таксама нумары экстранных служб “101” і “112”. Для замацавання ведаў па пажарнай бяспецы дзеткам было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны, адгадаць загадкі, успомніць бяспечныя і небяспечныя дзеянні з дапамогай гульні “ТОП-ХЛОП”. Героі мультфільма “Чароўная кніга”, зышоўшы з экрана ноўтбука, таксама “рассказалі” хлопчыкам і дзяўчынкам правілы бяспечных паводзін. У заканчэнні мерапрыемства дзеці вельмі рады былі атрымаць з рук работнікаў МНС размалёўкі.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть