image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Нядбайнасць дорага каштуе (Мядзельскі раён)

1215

Жніво – важны этап у працоўным календары вяскоўцаў. Ён патрабуе максімальнай адказнасці не толькі ў захаванні тэхналагічнай дысцыпліны, але і ўсіх правілаў бяспекі. Халатнасць, неасцярожнасць, грэбаванне мерамі бяспекі могуць прывесці да пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі.

Каб напомніць і пракантраляваць пытанні захавання правіл пажарнай бяспекі работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях актыўна праводзяць рэйды месцаў уборкі, перапрацоўкі і захоўвання зернавых. Падчас рэйдавых мерапрыемстваў, якія прайшлі 10 жніўня, асаблівую ўвагу надалі выкананню супрацьпажарнага рэжыму, абмежаванню доступу старонніх асоб у месцы захоўвання ўражаю, укамплектаванасці сельскагаспадарчай тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння і іх спраўнасці. Пры правядзенні супрацьпажарных інструктажоў з кіраўнікамі прадпрыемстваў і іх работнікамі ратавальнікі ў чарговы раз паказалі на неабходнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі кожным работнікам сельскагаспадарчай сферы.

Пры ўмове захавання правілаў пажарнай бяспекі можна быць памяркоўнымі, што хлебаробы Мядзельшчыны правядуць уборку збожжавых культур без нясчасных выпадкаў і зберагуць ураджай ад агню.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть