image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Каб захаваць хлеб новага ўраджаю ад пажараў (Мядзельскі раён)

233

Надвор’е гэтым летам не адзін раз прыносіла сюрпрызы ў выглядзе штармавых папярэджанняў, засухі, граду і ліўняў. Што стварыла няпростыя ўмовы не толькі для збору, але і захавання ўраджаю. Тым не менш поўным ходам ідзе на Мядзельшчыне жніво.

Кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак робяць усё, каб уборка прайшла ў сціслыя тэрміны і з незалежнай якасцю. Для гэтага клапоцяцца, каб тэхніка не прастойвала на палетках па прычыне адсутнасці паліва і запчастак. Каб людзі былі забяспечаны ўсім неабходным, у тым ліку і гарачым харчаваннем. А для работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях адна з галоўных задач у гэты час – папярэджанне пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў.

Якія меры прымаюцца на месцах, каб жніво праходзіла арганізавана і на належным узроўні? Як ажжыццяўляецца дапрацоўка збожжа? Ці выконваюцца на палетках і на збожжатаках правілы пажарнай бяспекі? Адказы на гэтыя і некаторыя іншыя пытанні паспрабавалі высветліць падчас чарговага рэйдавага мерапрыемства месцаў уборкі, перапрацоўкі і захоўвання ўраджаю работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Для гэтага з самага ранку ў нядзелю 01 жніўня направіліся туды, дзе кіпіць праца.

Пабывалі ў гэты дзень шмат дзе: на палях, зернесушыльных комплексах і складах. Праверцы падлягалі ўсе пытанні: пачынаючы з ведаў работнікамі правілаў пажарнай бяспекі і заканчваючы ўкамплектаванасцю камбайнаў і зернесушыльных комплексаў першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Акрамя гэтага былі праведзены прафілактычныя гутаркі з кіраўнікамі і службовымі асобамі сельгаспрадпрыемстваў, бо менавіта яны нясуць адказнасць за ўраджай і выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі падчас уборачнай кампаніі. Камбайнеры і механізатары, аператары зернасушыльных комплексаў праінструктыяваны аб мерах пажарнай бяспекі падчас уборачнай кампаніі.

Уборка збожжавых культур пройдзе на Мядзельшчыне паспяхова, без нясчасных выпадкаў, а таксама без страт ад агню вырашчанага ўраджаю, калі ўсе ўдзельнікі жніва будуць выконваць правілы пажарнай бяспекі.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть