image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лета і бяспека нашых дзяцей (Мядзельскі раён)

1441
Летні перыяд нясе ў сабе не толькі радасныя канікулы, магчымасць загараць і купацца, але і высокія рызыкі для дзяцей. Летам дзеці едуць адпачываць у дзіцячыя лагеры, у вёску да бабуль, ходзяць купацца на рэчку і гуляць у лесе, усё гэта ў комплексе з высокай актыўнасцю сонца, нясе розныя пагрозы. 

Забяспечыць бяспеку дзяцей летам у першую чаргу задача дарослых. З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, звязаных з узнікненнем пажараў па прычыне дзіцячага свавольцтва з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах у рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня наведваюць аздараўленчыя лагеры. Але ж бяспечныя мерапрыемствы праходзяць і па-за стенамі аздараўленчых лагераў…

Стала ўжо добрай традыцыяй на Мядзельскім гарадскім пляжы штогод святкаваць Дзень вады, які ў гэтым годзе адбыўся 31 ліпеня. Не засталіся ў старане і ратавальнікі, якія размясцілі пляцоўку “Бяспечнае лета”. Там можна было сфатаграфавацца з роставымі лялькамі – гэтым ужо нікога не здзівіш, але ж ахвотнікаў займець фота з каларытнымі сабакам Маршалам і Вогнетушыцелем заўсёды хапае. Акрамя гэтага тутэйшай дзятве было прапанавана патушыць умоўны пажар (збіць вадзяным струменем мяч) і, надзеўшы адмысловы шлем, адчуць сябе сапраўдным пажарным у задымленай палатцы. “Крута! У мінулым годзе спрабаваў і ў палатку зайсці, і “пажар патушыць”, але кожны раз, як першы” – дзяліліся ўраджаннямі жыхары і госці Мядзельшчыны. Вось і адпачываючыя з санаторыя “Белая Русь” наведалі свята. “Дачушка глядзі, машына другая, цёця ў форме тая ж” – усміхаецца мужчына. Так, прыгледзеўшыся, і я пазнаю знаёмыя твары – днямі праводзіла мерапрыемства ў санаторыі, але ж тут прапанаваны крыху іншыя варыянты мерапрыемства. Запрашаю прайсці ў задымленае памяшканне. Спачатку дзяўчынка крыху сумнявалася, але потым з задавальненнем падзялілася сваімі ўраджаннямі. “Нічога не было відаць, рухалася навобмацак. Але зусім не страшна”.

Не засталіся ў старане і бяспечным лакацыі…падчас мерапрыемства з дзецьмі і бацькамі праведзена гутарка аб правілах паводзін пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый, аб правілах выкліку службы выратавання, прапанаваны пытанні віктарыны, на якія рабяты адказвалі з вялікім задавальненнем і энтузіязмам.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть